Добраўпарадкаванне ўрочышча Курапаты, праведзенае ў красавіку 2019 г., на наш погляд, мае надзвычай нізкую эстэтычную вартасць.
Усталяваныя элементы, у прыватнасці, дэкаратыўныя аркі і агароджа з сеткі, з'яўляюцца дысгарманічнымі ў адносінах да асяроддзя і замінаюць ўспрыняццю месца, якое мае міжнароднае значэнне. Патрабуем дэмантаваць названыя элементы.
Таксама, улічваючы статус урочышча Курапаты (гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі), усе наступныя працы па добраўпарадкаванні і раслінным аздабленні патрабуем рабіць выключна паводле індывідуальнага праекта, які будзе распрацаваны спецыялістамі (ландшафтнымі архітэктарамі і архітэктарамі) высокага прафесійнага ўзроўню.
Добраўпарадкаванне Курапат без праекта належнай якасці наносіць шкоду гісторыка-культурнай каштоўнасці і марнуе бюджэтныя сродкі.
Количество подписей под петицией:
114
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: благоустройство Куропаты добраўпарадкаванне Курапаты
Узгадненне правядзення работ па добраўпарадкаваннi з Мiнiстэрствам культуры не патрабуецца, паколькi правядзенне работ па добраўпарадкаваннi на тэрыторыi i ў ахоўных зонах дазваляецца. Зварот накiраваны ў Мiнскi абылвыканкам для разгляду i адказу заяўнiку.
Работы по добраўпарадкаваннi тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыцяўлялiся пры ўзгадненнi з Мiнскiм райвыканкамам, у тым лiку i ўстаноўка агароджы, якая не перашкаджае вiзуальнаму ўспрыманню элементаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Змяненне ўмоў захоўвання i выкарастання ўрочышча "Курапаты" шляхам устаноўкi агароджы узгоднена рашэннем Мiнскага райвыканкама ад 01.04.2019 №1746. 3 4 па 9 красавiка планавыя работы по добраўпарадкаваннi ляснога фонду, знос незаконных аб`ектаў i ўстаноўка агароджы Бараўлянскi спецлясгас праводзiў у адпаведнасцi з Праектам зоны аховы ўрочышча "Курапаты" i Пастановы Савмiна ад 17.09.2018 №675.
Комментарии (2)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться