PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2607
12 июня 2019

"Правільная" ахова здароўя у горадзе Масты

Пытаннi аховы здароўя ў горадзе Масты патрабуюць увагi
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, жыхары горада Масты і прылеглых населеных пунктах раёна, госці, якія бываюць у дадзеным населеным пункце з турыстычнымі, рэлігійнымі і іншымі мэтамі, просім разгледзець наступны зварот:

аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі знаходзяцца ў жудасным стане. У некаторых аўтамабілях адсутнічаюць элементарныя спецыялізаваныя медыцынскія прылады. Тэхнічны стан таксама пакідае жадаць лепшага. Усё гэта прыносіць вялікія нязручнасці медыцынскаму персаналу, а галоўнае, людзям, якім неабходна хуткая медыцынская дапамога. Ва усіх нас ёсць бацькі і дзеці, за каторых мы ўсе хвалюемся і ў экстраных выпадках разлічваем на дастойную і хуткую дапамогу. На наш аб'ектыўны погляд амаль усе аўтамабілі трэба замяніць на новыя. Усе мы добра ведаем, что здароўе насельніцтва - гэта галоўная задача дзяржавы і яе кіраўнікоў. Таксама выклікае неразуменне той факт, что іншыя экстраныя службы не маюць праблем з абнаўленнем аўтапарку, а ў хуткай дапамогі раёна з гэтым пытаннем праблемы.

Мы просім абнавіць увесь аўтапарк Мастоўскай хуткай медыцынскай дапамогі. Дадзеныя мерапрыемствы не патрабуюць значных фінансавых укладанняў, улічваючы патрэбнасць у малой колькасці аўтамабіляў, таму вельмі спадзяемся на станоўчае вырашэнне дадзенага пытання.

Просім разгледзець дадзены зварот і даць адказ у тэрмін, вызначаны заканадаўствам.

Читать далее: