PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №265
16 августа 2016

Прадубляваць надпісы ў нацыянальным аэрапорце на беларускай мове (паўторна)

Наколькі нам вядома, аэрапорту плануецца надаць імя Францыска Скарыны да канца бягучага года. Хіба гэта не ганьба, калі ў аэрапорце імя Францыска Скарыны не будзе ні воднага надпісу на беларускай мове?
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Напрыканцы 2015 года грамадзяне звярталіся да кіраўніцтва РУП “Нацыянальны аэрапорт Мінск” з прапановай прадубляваць ўсе надпісы не толькі на англійскай, але і на нацыянальнай беларускай мове (спасылка https://petitions.by/petitions/21).

На той зварот быў дадзены адказ пра тое, што “Адмiнiстрацыя РУП "Нацыянальны аэрапотр Мiнск" прыкладае максiмум намаганняў па пашырэнню тэхнiчных магчымасцяў i пошуку фiнансавых сродкаў, якiя б дазвалялi размяшчаць iнфарамацыю на трох i больш мовах”.

Прайшло 9 месяцаў, але плёну з тых намаганняў не бачна. Таму просім адказаць на наступныя пытанні:

1) Ці атрымалася знайсці сродкі, каб прадубляваць надпісы ў Нацянальным аэрапорце на нацыянальнай мове? Калі атрымалася, то калі мы ўжо ўбачым Родную мову?

2) Калі не атрымалася знайсці магчымасці ды сродкі, то адкажыце, колькі такая замена шыльдаў мусіць каштаваць?

3) У выпадку адсутнасці сродкаў і перспектывы іх з'яўлення просім разгледзець магчымасць фінансавання гэтага мерапрыемства за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян. Калі грамадзяне самастойна збяруць грошы і за свой кошт аплацяць замену шыльдаў, Вы нарэшце знойдзеце магчымасць гэта зрабіць?

Наколькі нам вядома, аэрапорту плануецца надаць імя Францыска Скарыны да канца бягучага года. Хіба гэта не ганьба, калі ў аэрапорце імя Францыска Скарыны не будзе ні воднага надпісу на беларускай мове?

Читать далее: