PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2712
19 июля 2019

Абанплата за паслугі РУП "Белтэлекам" і паўза.

Налічваць абаненцкую плату за фактычна аказаныя паслугі і прыпыняць налічванне абаненцкай платы пасля прыпынення аказання паслуг.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У РУП "Белтэлекам" ёсць розныя паслугі, якiя аказваюцца пры дапамозе розных спосабаў.

Кліенты, якія карыстаюцца паслугамі прадпрыемства электрасувязi, аплочваюць абаненцкую плату, якая налічваецца незалежна ад таго, карыстаецца абанент паслугаю ці не. І абаненту даводзіцца аплочваць налічаную абаненцкую плату незалежна прадастаўлялася паслуга ці не.

Так, напрыклад. калі ў абанента на рахунку заканчваецца перадаплата і баланс рахунку сыходзіць у мінус, прадастаўленне паслугі прыпыняецца, а абаненцкая плата працягваецца налічвацца. Гэта значыць, што абанент аплочвае паслугу, якую не атрымлiве!

Вось афіцыйны адказ на пытанне з сайта - http://www.byfly.by/voprosy-po-oplate-uslugi-i-osobennostyam-tarifnykh-planov

Начисляется ли абонплата, когда у меня закончились деньги на счете?

Начисление абонентской (ежемесячной) платы производится до конца текущего календарного месяца. С начала нового календарного месяца до момента погашения образовавшейся на счету задолженности начисление абонентской платы не производится.

Таксама з вышэйадзначанага пытання вынiкае пытанне аб прадастаўленні паслугі "паўза". Калі абаненцкая плата будзе налічвацца за фактычна аказаную паслугу па перадаплаце, такая паслуга, як платная паўза, адпадзе, ці будзе карыстацца зусім малым попытам. Таксама градацыя "бясплатнай" паўзы фіксаванымі перыядамі ў 15 і 30 дзён значна памяньшаюць попыт дадзенай паслугі.

Вось які адказ прадастаўляецца на падобныя пытанні афіцыйна на сайце - http://www.byfly.by/voprosy-po-oplate-uslugi-i-osobennostyam-tarifnykh-planov

Будет ли у меня возможность заблокировать пользование этой услугой, ну скажем на месяц, т.к. я периодически уезжаю в продолжительные командировки за пределы республики?

В настоящее время существует два вида блокировки – бесплатная и платная. Бесплатная блокировка по желанию абонента возможна на срок от 15 до 30 дней, но не чаще, чем два раза в год. При этом абонементная плата не начисляется. Обязательное условие заказа услуги - наличие положительного баланса на лицевом счете на дату начала блокировки. Для заказа услуги необходимо обратиться с документами, удостоверяющими личность, в службу продаж «Белтелеком», либо заказать блокировку самостоятельно через «Кабинет пользователя» на сайте www.byfly.by или в приложении «Мой Белтелеком».

Дополнительно Вы можете заказать платную услугу «Блокировка доступа в сеть Интернет». Платная блокировка предоставляется только с текущей даты, на 15, 30 или 45 календарных дней. Суммарное время платной блокировки не должно превышать 45 календарных дней в год. Также обязательное условие - наличие на дату начала блокировки на Вашем лицевом счете денежных средств в размере, достаточном для оплаты услуги.

Зыходзячы з вышэйапісанага, мы кліенты РУП "Белтэлекам" і яго патэнцыйныя кліенты патрабуем ад прадпрыемства электрасувязi паляпшэння якасці прадастаўляемых паслуг, менавіта:

1. Налічваць абаненцкую плату за фактычна аказаныя паслугі і прыпыняць налічванне абаненцкай платы пасля прыпынення аказання паслуг. Напрыклад: у абанента баланс на аказваемую паслугу дасягнуў мінус дзьва рублі (- 2 руб.) у гэты момант прадастаўленне паслугі прыпыняецца і прыпыняецца налічванне абаненцкай платы, ці паслуга працягвае прадастаўляцца і працягвае налічвацца абаненцкая плата з адмоўным балансам да канца цякучага месяца, і прыпыненне аказання паслуг і налічванне абаненцкай платы з новага месяца пры ўмове, што адмоўны баланс не аплачан.

2. Зняць перыядычнае абмежаванне паслугi паўза і даць магчымасць выбіраць абаненту самастойна перыяд карыстання дадзенай паслугай. Напрыклад, уязджаючы на вялікія выходныя працягласцю 8 дзён, абанент замаўляе паслугу паўза на сем дзён з першага дня сваіх выходных.

Мы патрабуем разглядзець вышэйапісаныя пытанні па сутнасцi,

у адпаведнасці з патрабаваннямi Закону "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Читать далее: