Просім павялічыць механізмы распаўсюджвання беларускай мовы. Улічваючы той факт, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай, а гэтак жа тое, што нашай роднай і нацыянальнай мовай з'яўляецца выключна беларуская мова, але пры гэтым ёю валодае малая колькасць беларусаў, просім прыняць канкрэтныя меры для максімальнага і поўнага развіцця беларускай мовы. У тым ліку, просім:
1) Абавязаць дзяржаўных служачых, а таксама працаўнікоў дзяржаўных арганізацый Рэспублікі Беларусь ведаць і выкарыстоўваць беларускую мову. Пры паступленнi на дзяржаўную службу здаваць абавязковы экзамен на ўзровень валодання нацыянальнай мовай;
2) Навучанне ў сярэдніх агульнаадукацыйных установах, установах прафесійна-тэхнічнага і сярэдняга спецыяльнага ўзроўняў адукацыі праводзіць гэтак жа на беларускай мове. Па магчымасці, гэтак жа і ў ВНУ выкладаць на роднай мове навучальныя дысцыпліны;
3) Перавесці дакументаабарот і заканадаўства на беларускую мову.
Неабходнасць распаўсюджвання беларускай мовы вызвана тым, што Рэспубліка Беларусь існуе ўжо 28 гадоў, але сур'ёзных крокаў на папулярызацыю нацыянальнай мовы не зроблена.
У той жа час, роднай мовай амаль ніхто не карыстаецца, і магчыма, увогуле, яна можа знікнуць. Гэтага нельга дапусціць.
Количество подписей под петицией:
247
Мiнкульт прыкладае намаганнi па папулярызацыi i пашырэннi сферы ўжывання беларускай мовы ў паўсядзённым жыццi. Але распаўсюджванне i ўжыванне роднай мовы таксама залежыць ад асабiстай свядомасцi, патрыятызму i жадання кожнага грамадзянiна краiны, асаблiва тых, хто лiчыць сябе беларусам.