PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2769
06 августа 2019

Дэмантаваць памятную дошку ў гонар У.І. Леніна ў Воршы

Сцвярджэнні на дошке ў гонар Леніна ў Воршы не з’яўляюцца, на нашу думку, сапраўднымі
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Патрабуем дэмантаваць памятную дошку ў гонар У.І. Леніна ў Воршы па адрасу вул.Леніна 14. Данная асоба з’яўляецца вельмі супярэчлівай. Дзякуючы якой беларускі народ быў падзелены ў 1921 годзе паводле Рыжскай дамовы. Пад яго кіраўніцтвам праводзілася палітыка “Чырвонага тэрору”, вынікам якой стала фізічнае знішчэнне вялікай колькасці людзей.

Што тычыцца сцвяржэння на дадзенай дошке, яны, на наш погляд, не з’яўляюцца сапраўднымі: хто вырашыў, што У.І.Ленін з’яўляецца “найвялікшым геніем чалавецтва” і што ён з’яўляецца “правадыром і настаўнікам працуючых усяго свету”?

Мы, як працуючыя, катэгарычна не згодны с дадзенымі сцвяржэннямі, якiя зневажаюць наш гонар, таму патрабуем дэмантаваць дадзеную дошку.

Читать далее: