PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2808
14 августа 2019

Новыя парк і скверы ў #Альшанка (Гродна)

У нашым жылым раёне Альшанка шмат новых пабудаваных дамоў. Аднак існуе моцны вецер, з прычыны таго, што адсутнічае патрэбная колькасць дрэваў. Парк з лавамі і інфастэндамі, скульптурамі у гонар слаўных землякоў - добрае месца адпачынка для кожнага!
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Прашу Вас разгледзіць магчымасць стварэння сквераў і паркавых зон на тэрыторыі жылога раёна Альшанка з абавязковым усталяваннем лаваў, інфармацыйных стэндаў, скульптур, а таксама прысваення дадзеным тэрыторыям назваў у гонар вядомых твораў асоб, імёнамі якіх названы вуліцы: М. Агінскі, Ф. Багушэвіч, У. Караткевіч, Напалеон Орда (напрыклад, сквер “Паланэз”). У дадатак змешчаны прапанаваныя варыянты з падобным вырашэннем у нашых суседзяў: населяныя пункты Рэспублікі Польшча (г. Познань, гміна Любань Вялікапольскага павета). Так, выкананне пастаўленай мэты дазволіць вырашыць шэраг задач, якія дапамогуць абудзіць грамадскае-культурнае і эканамічнае жыццё раёна, а таксама палепшыць экалагічную сітуацыю. Напрыклад:

1. забяспечыць жыхароў розных частак Альшанкі паркавай зонай для адпачынку;

2. пашырыць вядомасць слаўных землякоў Беларусі, у гонар якіх названы вуліцы, іх твораў;

3. зменшыць моц ветру ў мясцовасці;

4. паспрыяць развіццю турызму, стварэнню дадатковых рабочых месцаў

Читать далее: