Згодна з Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь (далей - Палажэнне; зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №530 ад 25.08.2006) страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў адносіцца да абавязковых відаў страхавання (пункт 4.1 Палажэння).
Артыкул 155 Палажэння ўсталёўвае, што:
• дакументам устаноўленага ўзору, што сведчыць заключэнне дагавора ўнутранага страхавання (дагавора комплекснага ўнутранага страхавання), з'яўляецца страхавое пасведчанне;
• дакументам устаноўленага ўзору, што сведчыць заключэнне дагавора страхавання «Зялёная карта», з'яўляецца страхавы сертыфікат;
• дакументам устаноўленага ўзору, што сведчыць заключэнне дагавора пагранічнага страхавання, з'яўляецца страхавы поліс;
• формы бланкаў страхавога пасведчання, страхавога поліса і страхавога сертыфіката зацвярджаюцца Беларускае бюро па транспартным страхаванні па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў.
Форма бланка паведамлення аб дарожна-транспартным здарэнні зацвярджаецца Беларускiм бюро па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам унутраных спраў (арт. 8 Палажэння).
У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мовы.
Згодна з законам ад 26 студзеня 1990 г. № 3094-XІ "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" дзяржаўнымi мовамi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца беларуская i руская мовы (артыкул 2. "Дзяржаўныя мовы, iншыя мовы ў Рэспублiцы Беларусь"). За грамадзянамі замацавана права выбiраць мову зносiн (артыкул 3 "Права грамадзян карыстацца iх нацыянальнай мовай"). Стварэнне перашкод i абмежаванняў у карыстаннi дзяржаўнымі мовамі цягнуць устаноўленую законам адказнасць (артыкул 6 "Абарона моў").
На сённяшні дзень бланкі страхавога пасведчання, страхавога поліса і страхавога сертыфіката, а таксама бланк паведамлення аб дарожна-транспартным здарэнні зацверджаны Беларускім бюро па транспартным страхаванні на рускай мове.
Адсутнасць формаў названых бланкаў на беларускай мове, мяркуем, з'яўляецца праявай дыскрымiнацыi па моўнай прыкмеце, і разглядаецца намі як парушэнне нашых моўных правоў, паколькі стварае абмежаванні ў карыстаннi дзяржаўнай беларускай мовай.
У сувязі з выкладзеным вышэй, мы, якія падпісаліся пад дадзеным калектыўным зваротам, просiм:
• Беларускае бюро па транспартным страхаванні зацвердзiць , а
• Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам унутраных справаў узгаднiць формы бланкаў страхавога пасведчання, страхавога поліса, страхавога сертыфіката, а таксама форму бланка паведамлення аб дарожна-транспартным здарэнні і памятку аб яго запаўненні, што ўтрымлівалі б тэкст адначасова на беларускай і рускай мовах (менавіта ў такой паслядоўнасці).
Адказы па сутнасці звароту і аб прынятых мерах просім даць у элетроннай форме ў вызначаны законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” час.
Количество подписей под петицией:
276
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: мова беларуская мова t.me/bielarusizacyja права на мову
УДАІ МУС Рэспублікі Беларусь гатова ўзгадніць змены, прапанаваныя ў звароце, у выпадку паступлення ў ЎДАІ адпаведнага праекта нарматыўнага прававога акта.
Магчымы ўвод у практыку абавязковага страхавання грамадскай адказнасцi уладальнiкаў транспартных сродкаў выкарыстанне форм бланкаў страхавога пасведчання, страхавога полiсу, страхавога сертыфiкату, паведамлення аб дарожна-транспартным здарэннi i памяткi аб яго запаўненнi выключна на беларускай мове.
Дзяржаўнай навуковай установай «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» завяршаецца праца па афіцыйнаму перакладу тэкстаў бланкаў страхавых пасведчанняў.
47.6кБ, добавлено Wiktorka, 2020-04-13 21:49:16