Ад 1 верасня 2019 года ў адзіную "беларускамоўную" гімназію горада Дзяржынска (Мінская вобласць) набралі чатыры рускамоўныя класы пры адным беларускамоўным. Справаводства таксама перавялі пераважна на рускую мову. У аддзеле адукацыі райвыканкама праблем не бачаць.
У горадзе Дзяржынску дзве школы i таксама дзве гімназіі. Толькі адна з гэтых навучальных устаноў да нядаўняга часу лічылася беларускамоўнай – гімназія г. Дзяржынска. Побач з ёй знаходзіцца рускамоўная Гімназія №1. Таксама па-руску навучаюць дзяцей у СШ №2 і СШ №4 г. Дзяржынска. Такім чынам, недахопу прапановы адукацыі па-руску дзяржынцы яўна не адчуваюць. Тым часам дзяржава нам гарантуе (паводле заканадаўства) раўнапраўе 2-х дзяржаўных моў. Аднак з 2019/2020 навучальнага года толькі адзін клас першакласнікаў можа навучацца па-беларуску. Так, беларуская і руская мовы знаходзяцца аб'ектыўна ў несправядлівых умовах.
Пункт 1 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі сведчыць: "Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права". На справе ж выходзіць, што менш за 10% першакласнікаў маюць магчымасць навучацца ў г. Дзяржынску па-беларуску.
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў ад 04.08.2011 N 1049, якiм да асноных мэт Мiнадукацыi аднесена забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі,
ПРОСІМ:
1. Вярнуць беларускамоўнае навучанне ва ўсе пачатковыя класы гімназіі г. Дзяржынска
2. Вярнуць вядзенне справаводства адміністрацыяй, настаўнікамі і вучнямі (запаўненне навучальных планаў, дзённікаў і г.д.) на беларускай мове.
Количество подписей под петицией:
681
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: мова адукацыя беларуская мова мова_дзецям дзецi
За парушэнне прававых нарматыўных дакументаў пры арганiзацыi прыёму ў першы клас дырэктару гiмназii аб`яўлена вымова. Замена беларускай мовы навучання на рускую ў гiмназii не плануецца. Упраўленню па адукацыi, спорту i турызму Дзяржынскага райвыканкаму рэкамендавана забяспечыць дзейсны кантроль за вызначэннем беларускай мовы навучання пры фармiраваннi кантынгенту навучэнцаў i сеткi ўстаноў адыукацыi.
Комментарии (16)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться