БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЦЯГ – ГІСТАРЫЧНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ!

получен
Адресат:
- Национальная академия наук Беларуси
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 24 ноября 2016. Читать ответ
БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЦЯГ – ГІСТАРЫЧНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ!
Зварот
Мы, ніжэй падпісаныя грамадзяне Беларусі, настойваем на тым, каб Міністэрства культуры Беларусі уключыла бел-чырвона-белы сцяг у спіс гістарычных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
- Бел-чырвона-белы сцяг, белая палатніна з крывавай паласой – вось ужо дзве тысячы гадоў сімвал уваскрасення Ісуса Хрыста, што пацьвярджаюць Турынская плашчаніца, абразы Ўваскрасення і стужкі на вопратцы хрысціянскіх іерархаў.
- 8 верасня 1514 года нашы продкі перамаглі ўтрая большае маскоўскае войска ў бітве пад Воршай. Войска Вялікага Княства Літоўскага змагалася ў той бітве пад сцягамі святога Юр’я – чырвоны крыж на белай тканіне – які і стаўся прататыпам бел-чырвона-белага сцяга.
- У ХVІ стагоддзі больш за семдзясят родаў Беларусі, Летувы і Польшчы карысталіся гербам “Котвіч”, асновай якога быў бел-чырвона-белы шчыт.
- У ХVІІ- ХVІІІ стагоддзі бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся войскам нашых продкаў пад час войнаў са Швецыяй і Асманскай імперыяй, а таксама лунаў над шыхтамі беларускіх гусараў.
- Бел-чырвона-белы сцяг шанавалі ўдзельнікі Нацыянальна-вызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага (1863-1864 гады).
- Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў 1918 годзе адбывалася пад бел-чырвона-белым сцягам.
- Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе адбывалася пад бел-чырвона-белым сцягам.
- З 1991 па 1995 гады бел-чырвона-белы сцяг быў Дзяржаўным сцягам Беларусі.
Гэтыя факты пераконваюць у тым, што нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі мае найбагацейшую гістарычную спадчыну і безумоўна павінен быць уключаны ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Читать далее:
-
МЕСТНЫЙ БЮДЖЕТ ДЛЯ МЕСТНЫХ ЖИТЕЛЕЙ
-
Навести порядок в строительстве, привлечь к ответственности виновных, дать квартиры соответствующие нормам Республики Беларусь
-
Проверка расчёта парковочных мест
-
Отсутствие уличного освещения домов
-
Оценка технической компетентности застройщика
-
Восстановление костёла Св.Франциска Ксаверия в г.Могилеве