У Магілёве перад галоўным фасадам будынка былога крэдытнага таварыства пачатку ХХ стагоддзя, які размешчаны па адрасе вул. Ленінская, 36 (зав. Мігая,13) і з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3-й катэгорыі (шыфр 13Г000584) ужо некалькі гадоў існуюць "летнія" тэрасы рэстарана «Ван Гог» і бара «Чэрчыль». Насамрэч гэтыя тэрасы ўяўляюць сабой паўнавартасныя памяшканні, контур якіх закрыты з усіх бакоў, а летнія яны толькі ўмоўна - на зіму іх ніхто не разбірае (на прыкладзеным фота - тэрасы ў сярэдзіне студзеня). Жыхары горада, мусіць ужо забыліся, як выглядае першым паверх помніка архітэктуры, схаваны за гэтымі прыбудовамі.
Згодна п. 2 арт. 110 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб культуры: Капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), якія будуюцца на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы, а таксама нестацыянарныя аб’екты гандлю і нестацыянарныя аб’екты грамадскага харчавання, якія размяшчаюцца на гэтай тэрыторыі і ў гэтых зонах аховы, не павінны прывесці да стварэння забудовы населенага пункта, неўласцівай яе гістарычнаму характару, і ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Прашу давесці да Магілёўскага гарвыканкама неабходнасць неадкладнага дэмантажу гэтых тэрас і рэкамендаваць выкарыстоўваць у зоне аховы гістарычнага цэнтра лёгкія тэрасы без глухіх шкляных сцен і капітальнага даху, з выкарыстаннем тэнтавых ценявых навесаў ці парасонаў, якія лёгка прыбіраюцца ў халодны перыяд.
Количество подписей под петицией:
1
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: #магілёў #реклама #тэрасы
Вонкавае аблічча летніх кафэ ў Магілёве павінна быць без шклення канструкцый і іншых агароджваючых элеметаў. Эскізы інснуючых, прадстаўленых на фота канструкцый летніх тэрас, для разгляду ў Міністэрства культуры не прадстаўляліся. Зварот накіраваны ў Магілёўскі гарвыканкам з просьбай інфармаваць заяўніка і Мінкульт аб выніках разгляду.
UPD. Вонкавае аблічча летніх кафэ не пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Гістарычны цэнтр у г.Магілёве" і не супярэчыць Кодэксу аб культуры. Прылада на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці "летняга кафэ" з`яўляецца падставай для выплаты адлічэнняў у парадку, прадугледжаным Указам Прэзідэнта ад 18.10.2007 №527.
У адрас арандатараў Магілёўскім ДМП накіравана папярэджанне аб дэмантажы спецыяльна абсталяваных канструкцый для арганізацыі грамадскага харчавання без кампенсацыі арандатару іх кошту і кошту маёмасці, у выпадку адмовы арандатараў ад добраахвотнага самастойнага дэмантажу ў тэрмін да 25.02.2020.
65.1кБ, добавлено Wiktorka, 2020-06-28 19:31:00