Згодна з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі БЧ, інфармацыя ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа павінна гучаць на беларускай мове. Назвы прыпыначных пунктаў, інфармацыя аб правілах здзяйснення паездкі ды інш., сапраўды, агучваюцца з дапамогай інфарматара на беларускай мове.
Аднак, нягледзячы на тое, што з моманту пачатку эксплуатацыі цягнікоў Stadler на гарадскіх лініях, рэгіянальных, мiжрэгіянальных лініях бізнекласа прайшло амаль 10 год, не былі ажыццяўлены захады з боку адміністрацыі БЧ па распрацоўцы аўтаматычнай сістэмы інфармавання пасажыраў на беларускай мове.
Патрабуем ад кіраўніцтва БЧ:
- распрацаваць сістэму інфармавання пасажыраў на беларускай мове ў цягніках азначаных катэгорый;
- надаць моц адпаведным нарматыўным дакументам, якія б замацавалі выкарыстанне беларускай мовы ў агучцы і візуалізацыі інфармацыі ў цягніках азначаных катэгорый.
Количество подписей под петицией:
470
Дадзена даручэнне ад МТіК разгледзець БЧ дадзенае пытанне.
Адказ аператыўны.
Нарматыўнымi дакументамi Беларускай чыгункі прадугледжана выкарыстоўванне беларускай мовы пры інфармаванні пасажыраў рэгіянальных ліній эканомкласа, у іншых паяздах выкарыстоўваецца руская мова. Беларуская чыгунка не паруша патрабаваніі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выкарастанні беларсукай і рускай мовы.