PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3446
07 февраля 2020

Ушанаваць памяць пра першую электрастанцыю Магілёва

Ушанаваць памяць пра першую электрастанцыю Магілёва і надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У сувязі са 110-годдзем з пуска магілёўскай гарадской электрастанцыі просім Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт распрацаваць і ўстанавіць на колішнім будынку першай электрастанцыі, які знаходзіцца па адрасе 2-і Круты завулак № 3, памятную дошку з інфармацыяй пра гэты гістарычны аб'ект, а таксама ініцыяваць працэс надання будынку статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пры магчымым правядзенні рэканструкцыі неабходна максімальна захаваць аўтэнтычныя канструкцыі і разгледзець магчымасць аднаўлення фасадаў на стан 1910 года або выявіць абодва перыяды існавання будынка (да і пасля рэканструкцыі).

Для даведкі: 7 лютага 1910 года пушчана ў эксплуатацыю першая электрастанцыя ў Магілёве, хоць перагаворы і пастановы гарадской думы аб пабудове электрычнай станцыі і трамвая былі яшчэ ў 1900 годзе.

Працавала ад дызельнага рухавіка з магутнасцю генератара пастаяннага току. Спажыўцамі электраэнергіі былі жылыя, службовыя і гарамадскія памяшканні (13,8 тыс. электралямпачак), 360 свяцілень вулічнага асвятлення, 3 прамысловыя прадпрыемствы.

У 1922 годзе праведзены капітальны рамонт электрастанцыі. У 1920-х гадах на ёй працавала 48 чалавек. У 1929 годзе электрастанцыя стала выпрацоўваць пераменны ток.

Спыніла сваю працу пасля ўвядзення ў эксплуатацыю ў 1930 годзе БелДРЭС. Будынак электрастанцыі быў перабудаваны пад жыллё і ў такім дзіўным выглядзе захаваўся да нашых дзён па адрасе 2-і Круты завулак, дом № 3. Дагэтуль на сценах будынка добра бачна, што былі закладзены велізарныя аконныя праёмы, а на іх месцы прабітыя новыя.

Читать далее: