З'явілася інфармацыя (https://realty.tut.by/news/building/672406.html), што на месцы будынка пачатку XX ст. па вул. Ленінскай, 50а плануецца ўзвядзенне офіснага цэнтра.
Прашу Міністэрства культуры Беларусі і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі нагадаць Магілёўскаму гарвыканкаму, што паводле арт. 105 п. 6 Кодэкса аб культуры, распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя
матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.
Дадзеную тэрыторыю атачаюць 2-павярховыя будынкі, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі без зацверджаных праектаў зон аховы:
* Будынак па вул. Ленінскай, 50, корпус (шыфр 513Г000027);
* Будынак банка па вул. Ленінскай, 50в (513Г000028);
* Будынак былога Маскоўскага міжнароднага банка па вул. Ленінскай, 50б (513Г000029);
* Будынак былога губернскага распарадчага камітэта па вул. Ленінская, 52 (513Г000030);
Такім чынам, распрацоўка праектнай дакументацыі і ўзвядзенне новых будынакаў не ўяўляецца магчымай да канчатковага зацверджання ПЗА для ўсіх пералічаных будынкаў.
Пры паступленні на ўзгадненне праектна-каштарыснай дакументацыі, прашу адхіліць яе разгляд праз меркаваную неадпаведнасць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
Количество подписей под петицией:
1
Будаўнічая дзейнасць на тэрыторыі, дзе плануецца будаўніцтва, рэгулюецца рэгламентамі ахоўнай зоны праекта "Гістарычны цэнтр г.Магілёва" зацв. пастановай Мінкультуры ад 19.10.2005 №25.