Зрабіць зручнымі расклады руху грамадскага транспарту на прыпынках у Гродне
получен
Адресат:
- Гродненский горисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 24 апреля 2020. Читать ответ
У дадзены момант у Гродне адбываецца абсталяванне прыпынкаў грамадскага транспарту электроннымі табло. Яны інфармуюць толькі пра бліжэйшы транспарт. Пра гэтым на прыпынках, дзе ўжо ўсталявалі табло, знялі старыя металічныя табліцы з поўным раскладам руху. Гэта нязручна для многіх пасажыраў. Некаторыя хочуць паглядзець расклад на будучыню. Некаторыя толькі прыехалі ў горад і ім таксама патрэбны падрабязны расклад. Некаторыя не карыстаюцца раскладам у мабільных дадатках. Мы просім вярнуць на прыпынкі, дзе ўсталявалі электронныя табло, таксама класічныя расклады руху.
Але поўныя расклады руху павінны быць перапрацаваныя. Расклад на іх паказаны нязручна - у форме табліцы, дзе перакрыжоўваюцца гадзіны (вертыкалі) і маршруты (гарызанталі). Чым больш на прыпынку маршрутаў, тым складаней хутка разабрацца ў іх часе прыбыцця. Калі гродзенцы яшчэ прывыклі да такіх раскладаў, то для гасцей горада яны вельмі загадкавыя і незразумелыя.
Просім абнавіць табліцы раскладу руху і выканаць іх для кожнага маршрута асобна, з указаннем гадзін і хвілін прыбыцця. Прыкладам выканання табліц можа быць Мінск, або гарады суседняй Польшчы. Фота з прыкладамі ў далучаных файлах.
Пры мантажы на слупах табліцы павінны быць размешчаны на вышыні не больш за 1,5-2 метры ад зямлі, каб кожны мог зручна іх прачытаць. Пры вялікай колькасці маршрутаў на адным прыпынку, расклады можна размяшчаць на прыпынкавым павільёне. Пры неабходнасці варта разгледзець магчымасць падсветкі табліц у цёмны час сутак.