PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3569
29 февраля 2020

Капітальны рамонт вуліцы Максіма Горкага г. Давыд-Гарадок

Капітальны рамонт вуліцы Горкага.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

19 снежня 2019 г. быў атрыманы адказ на калектыўны электронны зварот ад намесніка старшыні Столінскага выканкама С.А.Стоўбы. У звароце гучала просьба аб правядзенні капітальнага рамонту дарожнага пакрыцця і адмове ад часовага ямачнага рамонту на вуліцы Горкага. Згодна з гэтым адказам (копія дададзена), пытанне капітальнага рамонту вуліцы Горкага ў Давыд-Гарадку было разгледжана пры фарміраванні бюджэту на 2020 год, але ў сувязі з дэфіцытам грашовых сродкаў такая магчымасць адсутнічала.

У 2016-2017 гадах быў праведзены капітальны рамонт каля 250 метраў дарогі на вуліцы Горкага ад перасячэння з перавулкам Максіма Горкага да вуліцы Лермантава. Недалёка ад гэтага ўчастка знаходзяцца асноўныя аб’екты інфраструктуры гораду. Астатняя частка вуліцы зведала толькі ямачны рамонт, ад якога амаль праз год нічога не застаецца. Ямачны рамонт не дапамагае палепшыць сітуацыю і з’яўляецца неэфектыўным сродкам для рамонту дадзенай вуліцы.

Вуліца Горкага можа стаць вуліцай-дублёрам для вуліцы Савецкай, якая сёння з’яўляецца вуліцай з аднабаковым рухам і выканана з выкарыстаннем пліткі “трылінкі”(аўтэнтычнага дарожнага пакрыцця 30х гадоў). Вуліца Савецкая перакрываецца падчас гарадскія святаў для забеспячэння бяспекі гараджан, што пры гэтым стварае нязручнасці для аўтамабілістаў. Сама “трылінка” патрабуе перыядычнай рэстаўрацыі, падчас якой таксама прыйдзецца абмяжоўваць рух транспарту.

Капітальны рамонт вуліцы Горкага (каля 850 метраў) дапаможа знізіць транспартную нагрузку на вуліцу Савецкая і захавае гістарычную асаблівасць гораду ў нармальным стане, павысіць турыстычную прывабнасць, знізіць колькасць магчымых аварыйных сітуацый, палепшыць якасць жыцця гараджан.

У 2020 годзе гораду Давыд-Гарадок спаўняецца 920 гадоў. Нажаль, нягледзячы на жаданне раённых уладаў падтрымліваць дарожнае пакрыццё вуліцы ў належным тэхнічным стане, сённяшняе рашэнне пра грэйдаванне і ямачны рамонт, на нашу думку, з’яўляецца марнаваннем дэфіцытнага раённага бюджэту. Разам з гэтым, вылучэнне грашовых сродкаў на капітальны рамонт усёй вуліцы Горкага сёння, дасць магчымасць зэканоміць гарадскі бюжэт у будучыні пры адмове ад штогадовага ямачнага рамонту.

У сувязі з вышэйзгаданым, просім:

- уключыць прапанову капітальнага рамонту дарожнага пакрыцця на вуліцы Максіма Горкага г. Давыд-Гарадок у расходы на будучы год;

- у перыяд распрацоўкі праекту прадугледзіць будаўніцтва веладарожкі ўздоўж вуліцы з усталяваннем святлодыёднага асвятлення.

- пры адсутнасці магчымасці правядзення ўсіх будаўнічых работ за адзін год, падзяліць праект рамонту на некалькі этапаў для зніжэння нагрузкі на дэфіцытны раённы бюджэт.

Читать далее: