Многія жыхары Полацка, Полацкага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Вілейскага раёнаў карыстаюцца цягнікамі рэгіянальных ліній бізнэс-класа Мінск – Полацк і Полацк – Мінск. Прызначэнне гэтых цягнікоў павялічыла колькасць пасыжыраў, якія карыстаюцца чыгуначным транспартам на ўчастку Полацк – Маладзечна і палепшыла транспартную сувязь гэтага рэгіёна з Мінскам.
Аднак існуе праблема, выкліканая тым, што ў нядзелю ў другой палове дня попыт на перавозкі з боку Полацка ў накірунку Мінска значна перавышае колькасць месцаў у цягніку рэгіянальных ліній бізнэс-класа №741 Полацк – Мінск (адпраўленнем з Полацка 16:22). Усе вольныя месцы на гэты цягнік па нядзелях распрадаюцца не менш як за тыдзень да яго адпраўлення.
У графіку 2019/2020 года прадугледжана курсаванне ў асобныя даты і па прызначэнні цягніка міжрэгіянальных ліній эканом-класа №641 Полацк – Мінск (адпраўленнем з Полацка а 18:18). У тыя дні, калі цягнік №641 прызначаўся, ён карыстаўся вялікім попытам з боку пасажыраў і запаўняўся амаль поўнасцю.
Мы просім прызначыць курсаванне цягніка №641 Полацк – Мінск кожную нядзелю. Гэта дазволіла б задаволіць павышаны попыт на перавозкі ў гэтым накірунку ў другой палове дня ў нядзелю, падвысіць папулярнасць чыгуначнага транспарту і прыцягнуць на чыгунку новых пасажыраў.
Просім разгледзець дадзены зварот і даць адказ у тэрмін, вызначаны заканадаўствам.
Количество подписей под петицией:
79
Теги: транспорт Железная дорога чыгунка
Прызначэнне дадатковаа цягніка №641 Полацк-Мінск з адпраўленнем з Полцку па нядзелях заўчасна.