PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3602
06 марта 2020

Патрабуем адмены канцэрту В.Каліны ў Воршы!

Канцэрт Віктара Каліны ў горадзе Ворша.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Афіцыйны сайт сьпевака так званага "шансону" Віктара Каліны пацьвердзіў чуткі, што хадзілі па Воршы, адносна канцэрту гэтага артыста ў нашым горадзе. Выступ запланаваны на 26 сакавіка 2020 года, імаверна, ў Гарадскім цэнтры культуры. У той жа момант мінулы канцэрт Каліны, які адбыўся ў 2017 годзе, па нашых дадзеных, не карыстаўся папулярнасьцю. На яго купілі квіткі толькі 160 аршанцаў. Гэта як мінімум сьведчыць пра незапатрабаванасьць творчасьці гэтага артыста ў Воршы. Мы, грамадзяне Беларусі, бачым вялікія праблемы і ў палітычных поглядах спадара Каліны. Ён неаднаразова наведваў акупаваныя землі суседняй Украіны і хваліўся гэтым, атрымоўваў узнагароды ад няпэўных баявых фармаванняў, псеўдарэспублік "ДНР" і "ЛНР". Пазіраваў на фота са зброяй і ў форме ўзброеннай мілітарнай фармацыі. У той жа момант узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пазбавіў жыцця ўжо звыш 13 тысяч украінскіх патрыётаў, якія абаранялі сваю Радзіму ад чужых войскаў.

Лічым, што выступ В.Каліны ў горадзе Ворша немагчымы нават паводле э дыпламатычных меркаванняў. Дыпламатычныя, бо падтрымліваючы акупацыю Крыма і частак Луганскай і Данецкай абласцей Украіны, ён, мяркуем, запярэчвае афіцыйную пазіцыю Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, якая вызнае тэрытарыяльную цэласнасьць суседняй Украіны.

Дадатковым фактарам зьяўляецца крайне нізкая папулярнасьць В.Каліны сярод нас. Выклікае пытаньні, ці абгрунтаваны канцэрт малапапулярнага сьпевака на галоўнай канцэртнай пляцоўцы горада Воршы? Думаем, у Воршы і Аршанскім раёне дастаткова нават уласных талентаў, а ў Беларусі хапае якасных і добра вядомых у нашым горадзе выканаўцаў, якія маглі б быць запрошаныя для выступу. Грунтуючыся на вышэйнапісаным, патрабуем забараніць канцэрт В.Каліны ў Воршы 26-га сакавіка, а таксама ў любую іншую дату!

Читать далее: