Па вуліцы Загарадная ў горадзе Калінкавічы падчас падрыхтоўкі да такіх святаў, як Радаўніца, Дзяды, Вялікдзень, а таксама ў іншыя перыяды часу ажыццяўляецца інтэнсіўны рух пешаходаў ад прыпынку грамадскага транспарту «вуліца Веры Харужай» і скрыжавання з адпаведнай вуліцай да галоўных дзейных гарадскіх могілак «Карчага». Адначасова па гэтай жа вуліцы адбываецца інтэнсіўны рух аўтамабільнага транспарту. Ад пачатку вуліцы Загараднай да скрыжавання з вуліцай Веры Харужай паўз вуліцу Загарадная маюцца абуладкаваныя пешаходныя ходнікі. Але далей, нягледзячы на тое, што з левага боку па напрамку да могілак да вуліцы Загараднай прымыкае яшчэ шэраг вуліц, а потым ідзе масіў рэдкалесся, паўз дастаткова вузкую праезную частку вуліцы адсутнічае якая б то ні было пешаходная інфраструктура. Пешаходы вымушаныя рухацца па ўскрайках праезнай часткі альбо па ўзбочыне у абодва бакі. Гэта стварае небяспеку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і прыносіць пешаходам і кіроўцам транспартных сродкаў, якія мусяць аб’язджаць пешаходаў, адчувальныя нязручнасці.
Мы, тыя, хто падпісаў гэты зварот, патрабуем адшукаць магчымасці і прыняць захады па ўладкаванні на адрэзку вуліцы Загарадная ад скрыжавання з вуліцай Веры Харужай да пляцоўкі каля ўезду на могілкі «Карчага» ў горадзе Калінкавічы пешаходнай дарожкі.
Количество подписей под петицией:
28
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: Калінкавічы пешаходная дарожка могілкі
У цяперашні час будаўніцтва тратуарнай дарожкі па вул.Загарадная да могілак "Карчага" не плануецца.
550.8кБ, добавлено Wiktorka, 2020-05-22 21:58:55
552.7кБ, добавлено Wiktorka, 2020-05-29 22:41:38