PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3984
19 мая 2020

Просім удакладніць граніцы плошчаў, дзе забаронены збор подпісаў

Незразумела, па якіх аб’ектах і ўяўных лініях абмежаваныя плошчы, на якіх забаронены збор подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Раней было паведамлена, што Мінгарвыканкам вызначаў у Мінску месцы, дзе забаронена пікетаванне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі. Сярод іх былі названыя тэрыторыі Кастрычніцкай плошчы, плошчы Незалежнасці, плошчы Перамогі, плошчы Дзяржаўнага сцяга, Прывакзальнай плошчы і плошчы Якуба Коласа.

Аднак «плошча» мае адрозныя вызначэнні і граніцы іх для нас не відавочныя: межы плошчы могуць вызначацца як па элементах дарожна-вулічнай сеткі, так і па лініі забудовы. Праз складанасць забудовы, фрагментарнасць вулічнай сеткі, а таксама іх адсутнасць вызначыць дзе забаронены збор подпісаў не ўяўляецца такой простай справай, як падаецца на першы погляд.

* Кастрычніцкая плошча: У крыніцах па архітэктуры адзначаецца, што будынак ЦК КПБ (цяпер Адміністрацыя прэзідэнта) вызначае паўднёвы бок Кастрычнікай плошчы, але ў цяперашнім разуменні Кастрычніцкая плошча гэта толькі пляц перад Палацам Рэспублікі. Праз даўнасць часу і перайменаванні немагчыма дакладна вызначыць граніцы, у якіх абвяшчалася плошча. Адсутнічаюць граніцы і на Публічнай кадастравай карце Беларусі (http://map.nca.by/map.html)

* Плошча Перамогі: не зразумела, што разумецца пад плошчай — авал з манументам ці нешта большае. Ці ўваходзяць у склад плошчы скверы перад уваходамі ў паркі Горкага і Янкі Купалы? Па якой лініі тады праходзіць граніца парку Янкі Купалы і сквера?

* Плошча Дзяржаўнага сцяга: у рашэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў аб прысваенні найменняў састаўным часткам г.Мінска напісана, што назва прысвоена “плошчы перад рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» па праспекту Пераможцаў, 14”. Зусім не зразумела, чым яшчэ абмяжоўваецца плошча і ўвогуле з якога боку ад павільёна яна знаходзіцца.

* Прывакзальная плошча: не зразумела, чым абмежаваная плошча з паўночна-заходняга боку (уяўнай лініяй па восі Ленінградскай вуліцы, пуцеправодам па пр. Незалежнасці ці вуліцай Маскоўскай).

* Плошча Якуба Коласа: не зразумела, што разумецца пад плошчай — востраў-прамавугольнік, абмежаваны вуліцамі, ці нешта большае. Ці ўваходзіць у склад плошчы пляц перад Белдзяржфілармоніяй?

Таксама ўяўляе складанасць вызначэнне радыусаў ад дзяржаўных будынкаў, бо сучасныя картаграфічныя сервісы не даюць магчымасці адкладаць ад будынкаў лініі з пэўным шагам.

У сувязі з вышэйпералічаным просім удакладніць, па якіх аб’ектах і ўяўных лініях абмежаваныя плошчы, на якіх забаронены збор подпісаў, а таксама апублікаваць карту з нанесенымі радыусамі ад дзяржаўных устаноў, пералічаных у рашэнні, каб былі навочна бачныя забароненыя месцы (асабліва цікавіць цэнтральная зона горада).

Читать далее: