PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №4041
31 мая 2020

Патрабуем вызвалення Сяргея Ціханоўскага!

Патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і іншых грамадзянаў, незаконна затрыманых разам з ім 29-30.05.2020 у г. Гродна.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і іншых грамадзянаў, незаконна затрыманых разам з ім 29-30.05.2020 у г. Гродна.

Пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдата на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім затрымалі названых грамадзян быў законным і мірным. Затрыманне Сяргея Ціханоўскага, кіраўніка штаба прэтэндэнта ў кандыдаты, з'яўляецца грубым парушэннем яго канстытуцыйных правоў і заканадаўства аб выбарах. Неабходна забяспечыць законнасць і роўныя магчымасці для правядзення выбарчай кампаніі ўсіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі.

Мы патрабуем:

1. найхутчэйшага вызвалення асобаў, што былі незаконна затрыманыя ў час міліцэйскай правакацы ў Гродна 29-30.05.2020,

2. прыцягнення адказных за правакацыю ў Гродна супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да адказнасці.

Тое, што мела месца заранёў спланаваная спецаперацыя, мэтай якой было затрыманне Сяргея Ціханоўскага, не выклікае сумневаў з-за вялікай колькасці відэадоказаў невіноўсці затрыманых асобаў. Гл. пакадравы разбор відэа з месца падзеяў - https://news.tut.by/elections/686677.html.

Читать далее: