PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №4076
10 июня 2020

За помнік героям Слуцкага збройнага чыну!

У гэтым годзе Беларусь адзначае #СЗЧ100. Але да гэтага часу няма помніка героям Слуцкага збройнага чыну.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Слуцкі ўзброены супраціў 1920 году – вялікая падзея ў жыцці і гісторыі не толькі Слуцку і гістарычнай Случчыны (сучасныя Слуцкі, Капыльскі, Клецкі, Салігорскі раёны), але і ўсёй Беларусі.

Можна не памыліўшыся сказаць, што калі б не згаданыя падзеі на Случчыне, магло б і не быць сённяшняй незалежнай Рэспублікі Беларусь. Случакі паказалі што кіраваць на беларускіх землях можа і павінна толькі незалежная беларуская Дзяржава. Слуцку варта памятаць і культываваць вядомасць сваіх герояў, што спрыялі ўзнікненню сённяшняй Рэспублікі Беларусь – удзельнікаў Слуцкага ўзброенага супраціву 1920 году.

Як слушна заўважыў намеснік старшыні Чавускага раённага выканаўчага камітэта Н.В. Кандраценка, “Слуцкі ўзброены супраціў, які адбыўся ў лістападзе-снежні 1920 года, безумоўна, гістарычная падзея ў жыцці Беларусі”.

Як адзначае Чавускі райвыканкам, у “Слуцкім узброеным супраціве прымалі ўдзел каля 10 тысяч беларусаў”. Яны змагаліся за тое, каб захаваць свабоду і незалежнасць нашай зямлі. Падчас расійска-польскай вайны 1919-1920 гадоў беларускія землі, у тым ліку і Случчына некалькі разоў пераходзілі ад Польшчы да Расіі і наадварот, а потым, калі акупанты дамовіліся паміж сабою і падзялілі Беларусь падчас Рыжскіх мірных перамоваў, стала на непрацяглы час нейтральнай тэрыторыяй.

У лістападзе 1920 г. Рада Случчыны прыняла рашэнне абараняць Беларусь у любым выпадку, як ад Польшчы, так і ад Расіі, нягледзячы на колькасную перавагу ворагаў-акупантаў. 27 лістапада пачаліся першыя баявыя дзеянні. Да 31 снежня беларусы са зброяй у руках баранілі незалежнасць Беларусі.

Шмат беларусаў загінула ў гэтым змаганні супраць акупантаў, але іх змаганне за Беларусь застаецца ў памяці беларусаў як прыклад жадання годнага і свабоднага жыцця ў сваёй незалежнай дзяржаве – Беларусі.

Барацьба за незалежнасць і свабоду ў Беларусі мае шмат гераічных старонак, але менавіта Слуцкі ўзброены супраціў 1920 году – яскравая падзея на шляху змагання за незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі. Культурная і палітычная спадчына гэтай годнай і велічнай падзеі – моцны гістарычны і ідэалагічны падмурак сучаснай незалежнай Беларусі. Сёння, ва ўмовах сур’ёзных геапалітычных знешніх выклікаў, гісторыя Слуцкага ўзброенага супраціву 1920 году – важкі аргумент у абарону суверэнітэту нашай краіны – Рэспублікі Беларусь. Слуцкі ўзброены супраціў 1920 году – моцны патрыятычны прыклад для грамадзян незалежнай Беларусі, для выхавання моладзі. Вядома, такая значнай гістарычная падзея патрабуе належнага ўганаравання, шанавання і захавання.

Гэтага ж меркавання прытрымліваецца і Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, адзначаючы, што “Слуцкі ўзброены супраціў 1920 году з’яўляецца важнай падзеяй не толькі ў жыцці Случчыны, але таксама для ўсёй беларускай гісторыі”.

У Ляхавіцкім раёне па інфармацыі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта "Ва ўстановах адукацыі і культуры раёна запланаваны інфармацыйныя гадзіны, тэматычныя мерапрыемствы, выставы перыёдыкі з нагоды 100 год пачатку Слуцкага ўзброенага супраціву 1920 году".

Па інфармацыі Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта "У агульнаадукацыйных школах на ўроках гісторыі тэма Слуцкага ўзброенага супраціву 1920 году разглядаецца ў рамках вучэбнай праграмы".

Па інфармацыі Чавускага раённага выканаўчага камітэта "З нагоды 100 год пачатку Слуцкага ўзброенага супраціву ва ўстановах адукацыі Чавускага раёна будуць праведзены інфармацыйныя гадзіны, а ва ўстановах культуры - выставы, бяседы."

Па інфармацыі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта "У бібліятэках горада Наваполацка будуць аформлены тэматычныя кніжныя выставы, прысвечаныя падзеям Слуцкага ўзброенага супраціву 1920 году".

Па інфармацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта “ДУ "Лідскі гісторыка-мастацкі музей" праводзіцца даследаванне тэмы "Падзеі савецка-польскай вайны на Беларусі", адной з падтэм якой з'яўляецца "Слуцкае паўстанне 1920 года". Пад час даследавання тэмы выяўлены жыхар г. Ліды Долбік Уладзімір Сямёнавіч, родам са Случчыны, бацька якога быў сведкам падзей Слуцкага паўстання 1920 г. Сабраны матэрыял пра Долбіка Сямёна Радзівонавіча, 1888 г.н., зроблены копіі дакументаў і фотаздымкаў для далейшага выкарыстання ў працы."

Па інфармацыі Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта "У верасні-кастрычніку 2020 года прадугледжана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў у Клічаўскім раённым краязнаўчым музеі (музейныя заняткі, лекцыі), прысвечаныя жыццю і дзейнасці славутага земляка Аркадзя Смоліча, дзеяча беларускага нацыянальнага руху, рэдактара газеты "Грамада", вучонага ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі і геаграфіі, прафесара. У гэтым кантэксце таксама плануецца інфармацыя з нагоды 100-годдзя з пачатку Слуцкага ўзброенага супраціву."

Беларускімі тэлеканаламі і тэлестудыямі былі зняты стужкі, прысвечаныя Слуцкаму ўзброенаму супраціву 1920 году:

* Мастацкая стужка “На чорных Лядах” вытворчасці “Беларусьфільм” знята ў 1995 годзе паводле аповесці Васіля Быкава, рэжысёр Валер Панамароў. Хронаметраж – 70 хвілін.

* Двухсерыйны фільм “40 дзён сялянскай рэспублікі” вытворчасці тэлеканала АНТ зняты ў 2011 годзе, рэжысёр першай серыі Алег Чацверыкоў, другой – Іван Пронін. Хронаметраж – кожная серыя па 26 хвілін, агулам 52 хвіліны.

Слуцкаму ўзброенаму супраціву 1920 году прысвечаны шэраг абгрунтаваных навуковых публікацый беларускіх навукоўцаў, створаных на падставе аб’ектыўных навуковых даследаванняў, што даказваюць і пацвярджаюць адзіна слушную трактоўку Слуцкаму ўзброенаму супраціву 1920 году як важную і дзяржаваўтваральную падзею ў гісторыі Рэспублікі Беларусь.

Сярод іх наступныя:

* Гесь, А., Ляхоўскі, У., Міхнюк, У. (доктар гістарычных навук) Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах / А. Гесь, У. Ляхоўскі, У. Міхнюк – Мінск: Медысонт, 2006. – 339 с.;

* Грыцкевіч, А. (доктар гістарычных навук) Артыкулы “Беларуская рада Случчыны”, “Грозаўскі полк”, “Слуцкі полк” / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мінск, 1993 – 2001, Т. 1, 3, 6 (ч. 1);

* Грыцкевіч, А. (доктар гістарычных навук) Артыкулы “Беларуская рада Случчыны”, “Грозаўскі полк”, “Слуцкі полк” / Беларуская энцыклапедыя. – Мінск, 1996 – 2002, Т. 2, 15.;

* Стужынская, Н. І. (кандыдат гістарычных навук) Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 20-я гады ХХ стагоддзя / Н. Стужынская – Мінск : Выдавец А. М. Вараскін, 2012. – 362 с.;

* Грыцкевіч, А. (доктар гістарычных навук) Слуцкае паўстанне 1920 г. гістарычны нарыс / А. Грыцкевіч. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. – 25 с.;

* Грыцкевіч, А. (доктар гістарычных навук) Артыкулы “Беларуская рада Случчыны”, “Грозаўскі полк”, “Слуцкі полк” / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мінск, 1993 – 2001, Т. 1, 3, 6 (ч. 1);

* Грыцкевіч, А. (доктар гістарычных навук) Артыкулы “Беларуская рада Случчыны”, “Грозаўскі полк”, “Слуцкі полк” / Беларуская энцыклапедыя. – Мінск, 1996 – 2002, Т. 2, 15.;

* Грыцкевіч, А. (доктар гістарычных навук) Артыкулы пра Слуцкі збройны чын у газеце “Наша Слова”. 1998 – 2004.;

* Жук, А. У. 1920 год на Случчыне / А. У. Жук – Мінск: Белстан, 2016. – 125 с.;

* Грыцкевіч, А. (доктар гістарычных навук) Падзеі на Случчыне ў 1920 г. // Памяць. Слуцкі раён. Слуцк. Кн. 1-я. – Мінск, 2000. – С. 192-196.;

* Грыцкевіч, А. (доктар гістарычных навук) Пра падзеі на Случчыне // Слуцкі край. 1992. – № 93-96 .;

* Грыцкевіч, А. (доктар гістарычных навук) Слуцкае паўстанне 1920 г. – збройны чын у барацьбе за незалежнасць Беларусі // Спадчына. 1993. - № 2. – С. 2-31..

* Круталевич, В. История Беларуси: Становление национальной державности (1917 – 1922 г.г.) – Минск : 1999.

* Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. Галубовіч, З. Шыбека, Д. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. Галубовіча і Ю. Бохана. — Менск: Экаперспектыва, 2005. — 584 с.;

і іншыя.

Разам з тым, зараз у Слуцку і наогул у Беларусі няма ніводнага знаку або месца, якое б нагадвала пра гэтую вельмі важную і дзяржаваўтваральную падзею ў гісторыі Рэспублікі Беларусь – Слуцкі ўзброены супраціў 1920 году.

Па гэтай прычыне мы прапануем ідэю ўвекавечання памяці Слуцкага ўзброенага супраціву 1920 году.

За тое, каб у Слуцку была ўстаноўлена скульптура “Героям Случчыны, якія змагаліся за беларускую дзяржаўнасць” калектыўны зварот яшчэ ў 2017 годзе падпісала 1408 грамадзян Беларусі, з іх каля 1200 – жыхары Слуцку. Подпісы былі перададзены ў Слуцкі раённы выканаўчы камітэт. Яшчэ 475 чалавек у тым жа годзе падпісалі электронны калектыўны зварот, які таксама быў дасланы ў Слуцкі райвыканкам.

На сённяшні дзень маецца некалькі варыянтаў памятнага знака “Героям Случчыны, якія змагаліся за беларускую дзяржаўнасць” на сайце https://1920.by.

У адпаведнасці з пунктамі 6 і 7 Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь “Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва”, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 19.09.2008 г. №1372, стварэнне (рэканструкцыя) твораў манументальнай скульптуры і ўстаноўка іх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на падставе заключэння Міністэрства культуры. Рашэнне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб стварэнні (рэканструкцыі) і ўстаноўцы помнікаў-бюстаў і надмагільных помнікаў, якія ствараюцца на тэрыторыях абласцей, прымаецца па ўзгадненні з абласнымі выканаўчымі камітэтамі.

Нягледзячы на ўсе прыведзеныя факты і наша жаданне, неаднаразовыя абгрунтаваныя прапановы аб тым, каб у Слуцку была ўстаноўленая скульптура “Героям Случчыны, якія змагаліся за беларускую дзяржаўнасць”, Слуцкі райвыканкам паслядоўна робіць высновы, што “няма падстаў для выдзялення ў межах г. Слуцка месца для ўстаноўкі памятнага знака “Героям Случчыны, якія змагаліся за беларускую дзяржаўнасць” (адказы ад 22.02.2017 №3/1-2/53, 22.02.2017 №3/1-2/57, 11.05.2017 №3/1-2/169, 12.09.2019 №3/1-2-400).

Неабходна спыніць гэту ганебную практыку ігнаравання нацыянальнай гісторыі.

На падставе выкладзенага,

просім:

выдзеліць рашэннем выканкама месца ў межах гораду Слуцку або Слуцкага раёну для ўстаноўкі памятнага знаку “Героям Случчыны, якія змагаліся за беларускую дзяржаўнасць” і даслаць рашэнне для ўзгаднення ў Міністэрства культуры.

Сродкі на ўстаноўку памятнага знаку і іншыя звязаныя з ўстаноўкай памятнага знаку выдаткі будуць прыватнымі (сродкамі грамадзян, сабранымі як ахвяраванні на ўстаноўку знаку) і не пацягнуць выдаткаў з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. Падобным чынам пры падтрымцы мясцовых уладаў вырашалася пытанне па ўстаноўцы помнікаў Алесю Адамовічу ў а.г. Глуша Бабруйскага раёна (https://babruysk.by/pershy-pomnik-alesyu-adamovichu-adkryli-pad-babrujskam/ ), Тадэвушу Касцюшку ў Мерачоўшчыне Івацэвіцкага раёна (https://naviny.by/article/20180512/1526126290-u-belarusi-adkryli-pershy-pomnik-tadevushu-kascyushku ), Гедыміну ў Лідзе (https://belsat.eu/in-focus/u-lidze-afitsyjna-adkryli-pomnik-gedyminu/ ).

Читать далее: