PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №4354
20 сентября 2020

Аднавіць ільготнае крэдытаванне для шматдзетных сем'яў.

У верасні гэтага года ААТ "АСБ Беларусбанк" без папярэджання зацікаўленых асоб спыніла выдачу ільготных крэдытаў на будаўніцтва альбо рэканструкцыю жылых памяшканняў з выкарыстаннем субсідый па яго пагашэнні паводле Ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

У верасні гэтага года ААТ "АСБ Беларусбанк" без папярэджання нас - зацікаўленых асоб - спыніла выдачу ільготных крэдытаў на будаўніцтва альбо рэканструкцыю жылых памяшканняў з выкарыстаннем субсідый па яго пагашэнні паводле Ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2017 г. № 240 «О государственной поддержке граждан при строительстве (реконструкции) жилых помещений» (далей па тэксце - Ўказ).

У выніку, па нашых падліках, вялікая колькасць шматдзетных сем'яў апынулася ў складанай сітуацыі: невядома якім чынам, калі і дзе будаваць доўгачаканае жытло для сябе і сваіх дзяцей, якія будуць у далейшым жыць і працаваць на карысць Рэспублікі Беларусь.

Ніякіх каментарыяў ні ад адказаных дзяржаўных органаў, ні ад прадстаўнікоў народа Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь да гэтага часу мы не атрымалі.

На сённяшні момант, па нашых дадзеных, большасць сем`яў працягвае жыць у незадавальняючых умовах, калі на аднаго чалавека прыходзіцца менш за 2-4 кв.м. плошчы наяўнага жытла.

Сыходзячы з вышэй указанага, на падставе арт. 21, 30, 32, 37, 40, 44, 48 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 3, 5, 6 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, шматдзетныя сем`і Беларусі і тыя, хто плануе сям`ю, патрабуем даць адказ ад кожнага з адрасатаў па наступным патрабаванням:

ААТ «АСБ Беларусбанк» - выдаць публічны зварот да ўсіх шматдзетных сем`яў Беларусі, публічна папрасіць прабачэння і патлумачыць, па якой канкрэтна прычыне была адменена і калі адновіцца выдача ільготных крэдытаў на будаўніцтва альбо рэканструкцыю жылых памяшканняў з выкарыстаннем субсідый па яго пагашэнні.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь - выдаць публічны зварот да ўсіх шматдзетных сем`яў Беларусі, публічна папрасіць прабачэння і патлумачыць, наколькі дзеянні ААТ «АСБ Беларусбанк» (па спыненні выдачы ільготных крэдытаў на будаўніцтва альбо рэканструкцыю жылых памяшканняў з выкарыстаннем субсідый па яго пагашэнні) былі ўзгоднены з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь да адпавядаюць прынцыпам банкаўскай сістэмы, пазначаных ў арт. 13 Банкаўскага кодэксу Рэспублікі Беларусь, а менавіта:

• незалежнасць банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у сваёй дзейнасці, неўмяшанне з боку дзяржаўных органаў у іх працу, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

• размежаванне адказнасці паміж банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і дзяржавай;

• абавязковасць захавання устаноўленых Нацыянальным банкам нарматываў бяспечнага функцыянавання для падтрымання стабільнасці і ўстойлівасці банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь - публічна даць справаздачу аб прынятых мерах па забеспячэнню жыллёвых правоў шматдзетных сем'ях ва ўмовах нечаканага спынення выдачы ільготных крэдытаў на будаўніцтва альбо рэканструкцыю жылых памяшканняў з выкарыстаннем субсідый па яго пагашэнні, а таксама іншых мерах паляпшэння жыллёвых умоў шматдзетных сем'яў, якія могуць быць даступныя ў бліжэйшы час; даць ацэнку дзеянням ААТ "АСБ Беларусбанк" па спыненні крэдытавання.

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь – публічна даць справаздачу аб тым, якія дзеянні ў межах кампетэнцыі двух палат былі праведзены і якія дзеянні запланаваны, каб узнавіць выдачу ільготных крэдытаў на будаўніцтва альбо рэканструкцыю жылых памяшканняў з выкарыстаннем субсідый па яго пагашэнні, а таксама іншых мерах паляпшэння жыллёвых умоў шматдзетных сем'яў.

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь - публічна даць справаздачу аб прынятых мерах у межах кампетэнцыі ў адказ на нечаканае спыненне ААТ "АСБ Беларусбанк" выдачы ільготных крэдытаў на будаўніцтва альбо рэканструкцыю жылых памяшканняў з выкарыстаннем субсідый па яго пагашэнні, а таксама іншых мерах паляпшэння жыллёвых умоў шматдзетных сем'яў.

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт - публічна даць справаздачу аб прынятых мерах у межах кампетэнцыі ў адказ на нечаканае спыненне ААТ "АСБ Беларусбанк" выдачы ільготных крэдытаў на будаўніцтва альбо рэканструкцыю жылых памяшканняў з выкарыстаннем субсідый па яго пагашэнні, а таксама іншых мерах паляпшэння жыллёвых умоў шматдзетных сем'яў.

Читать далее: