Абаронім Амелянецкую сярэднюю школу ад закрыцця!
получен
Адресаты:
- Администрация Президента
- Министерство образования Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 30 января 2021. Читать ответ
10 снежня 2020 года дырэктар Амелянецкай сярэдняй школы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Кендысь М.М. паведаміў нам - заяўнікам дадзенага звароту - што ў наступным навучальным годзе школа будзе ліквідавана, як установа адукацыі.
Прычыну закрыцця школы Мікалай адмовіўся назваць. Падобная сітуацыя была год таму. Тады ў шэрагу асноўных прычын, па якіх раённае кіраўніцтва спрабавала спыніць працу школы, дырэктар назваў наступныя:
1. пажарная небяспечнасць аб'екта (школа драўляная);
2. адсутнасць унутранага туалета і гарачай вады;
3. адсутнасць спартыўнай залы.
Калі на сходзе грамадзян мы прапанавалі ліквідаваць гэтыя прычыны, каб падставы для закрыцця школы не было, то ўлада заявіла яшчэ адну - малакамплектнасць. Але на сённяшні дзень школа ў Амелянцы, па нашых дадзеных, не самая малакамплектная ў раёне. У іншых пытанні аб закрыцці не падымаюцца.
Мы знаходзім досыць недарэчнымі падобныя аргументы на карысць закрыцця, таму што кіраўніцтва раёна за ўвесь перыяд існавання нашай школы не змагло вырашыць побытавыя праблемы дадзенай установы. Так, напрыклад, будаўніцтва спартыўнай залы на пачатку 90-х было спынена па незразумелых для нас прычынах.
Амелянецкая сярэдняя школа, па наяўных у нас зьвестках, з’яўляецца адзінай беларускамоўнай сярэдняй школай Камянецкага раёна. А факт яе закрыцця мы ацэньваем як ганьбу нашай сістэмы адукацыі. Бо яшчэ на пачатку ХХ-га стагоддзя 90% школ Камянеччыны былі беларускамоўныя. Што адбылося? І што адбываецца?
Адказ ляжыць на паверхні – гэта знішчэнне беларускай адукацыі. Закрыццё адзінай сярэдняй беларускамоўнай школы на падставе малакамплектнасці, пажаранебяспечнасці і іншых недарэчных фактараў ёсць злачынства.
Таму што, пункт 1 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі сведчыць: "Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права". Калі зачыніцца апошняя беларускамоўная сярэдняя школа ў раёне, дзеці пазбавяцца магчымасці навучацца па беларуску.
Хочам таксама звярнуць Вашу ўвагу на той факт, што наша школа з'яўляецца адной з малабюджэтных школ, бо аднапавярховы будынак у халодны перыяд года патрабуе значна менш паліва для абагрэву, чым тыпавыя школы раёна. Усё тая ж аднапавярховасць дазваляе ў выпадку надзвычайнага здарэння хутка і аператыўна эвакуіраваць усіх, хто знаходзіўся ў ёй, чым зноў жа выгадна адрозніваецца ад двух-і трохпавярховых тыпавых школ раёна.
Малакамплектнасць ў мінулыя гады была галоўнай прычынай, з-за якой прапаноўвалі адмовіцца ад утрымання Амелянецкай СШ. Але пры гэтым скідаюць з рахункаў асноўную перавагу школы, якая выцякае з той жа «малакамплектнасці», а менавіта - індывідуальны падыход да дзіцяці і як вынік - больш высокая эфектыўнасць навучання.
З нашай школы выйшла нямала годных юнакоў і дзяўчат, якія сталі ў выніку актыўнымі грамадзянамі сваёй краіны. Многія з іх, па нашай інфармацыі, сталі лекарамі, настаўнікамі, інжынерамі. ваеннымі, прадпрымальнікамі, кіраўнікамі дзяржаўных устаноў. Ужо восьмы год запар каманда Амелянецкай СШ рэгулярна ўваходзіць у тройку лідэраў сярод 19 школ раёна ў інтэлектуальных спаборніцтвах па «Што?Дзе?Калі?» і «Свая гульня». Пры гэтым без спартзалы, туалета, гарачай вады і, будучы драўлянай, Амелянецкая СШ, па нашых дадзеных, апярэджвае большасць школ раёна, і ў тым ліку школы г.Высокае і г.Камянец (як, напрыклад, Школа №1 г.Камянец).
Акрамя таго навучэнцы Амелянецкай школы неаднаразова станавіліся прызёрамі абласных алімпіяд па беларускай мове і гісторыі. Калі кіраўніцтва раёна, ведаючы пра такія факты, спяшаецца зачыніць «інтэлектуальную кузню», хай адкажа, як называюцца такія дзеянні? Ці не з’яўляецца гэта падрывам сістэмы адукацыі Камянецкага раёна і моўнай дыскрымінацыяй у адносінах да грамадзян , якія жадаюць вучыцца і працаваць у беларускамоўным асяроддзі? Дваццаць і нават трыццаць гадоў таму ў Амелянецкай СШ навучалася каля сотні вучняў, і школа нармальна выконвала свае функцыі. Функцыянуе яна і цяпер, але ці вытрымае яна ціск бюракратыі? Зараз мы бачым, як арыгінальна і «творча» хочуць вырашыць усе побытавыя праблемы школы. Яе проста зачыняюць.
Да таго ж, паўстае пытанне – якім жа чынам мы маем адраджаць і захоўваць сваю Малую Радзіму? Закрыццё школы хутка прывядзе да поўнага заняпаду такіх населеных пунктаў як Амелянец, Дубраўцы, Ваўкаставец. Адсутнасць школы разам з іншымі неспрыяльнымі фактарамі ня будзе спрыяць прыезду на сталае месца жыхарства маладых сем’яў, а тых, што ўжо жывуць у нашых вёсках, падштурхне да хуткага выезду ў іншыя мясціны.
У адпаведнасці з пп.3.1. п.3 і пп.4.4 п.4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі адной з галоўных задач Мінадукацыі з'яўляецца забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі. Мінадукацыі ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі, у тым ліку, ўзаемадзейнічае з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў вырашэнні пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, прымае сумесныя з абласнымі выканаўчымі камітэтамі меры па пытаннях развіцця сістэмы адукацыі.
Такім чынам, мы, якія ніжэй падпісаліся, просім:
не перанакіроўваць наш зварот у раён і вобласць, таму што на мясцовым узроўні на працягу года ўлада не змагла вырашыць праблемную сітуацыю;
прадухіліць прыняцце рашэння аб закрыцці Амелянецкай СШ;
правесці праверку і даць нам падрабязны адказ на пытанне, чаму фінансавыя сродкі ў раённым бюджэце размяркоўваліся такім чынам, што за 30 гадоў існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь Амелянецкая СШ не атрымала сродкаў не тое што на спартыўную залу, а нават і на туалет;
аказаць усебаковую дапамогу ў выкананні капітальага рамонту згодна з дзеючымі нормамі заканадаўства, каб падставы для закрыцця школы былі ліквідаваныя.
Читать далее:
-
О неправомерном ограничении свободы передвижения граждан
-
О статусе Всебелорусского народного собрания
-
Травмоопасная ливневка в Мозыре.
-
Выдать регламент вывешивания вещей с бело-красно-белой расцветкой?
-
Поднятие стипендии в 1.5 раза для обучающихся в колледжах.
-
Установка детской площадки и благоустройство территории на ул.Каштановая в районе домов №33, №27 в Могилёве.