Да 28 студзеня 2021 года праводзіліся грамадскія абмеркаванні аб’екта «Строительство навеса на 12 автомашин со сносом гаража с уборной и благоустройством прилегающей территории по пер. 1-ому Крутому, 4 в г.Могилёве», заказчыкам якога выступае УУС Магілёўскага аблвыканкама, аднак, на жаль, у пададзенай на разгляд інфармацыі адсутнічалі звесткі пра тое, што існуючы гараж у двары дома № 4 па 1-м Крутым завулку, які падлягае зносу паводле праекта, уключае ў свой аб’ём рэшткі дарэвалюцыйнай пабудовы ў так званым цагляным стылі. З боку 1-га Камуністычнага завулка пабудова захавала рад арачных праёмаў, выкладзеных з фігурнай цэглы. На жаль, гэты фасад схаваны ад зроку высокай сцяной з калючым дротам, таму заўважыць гэта своечасова ў час абмеркавання не ўяўлялася магчымым.
У сувязі з гэтым просім правесці разам са спецыялістамі-гісторыкамі і рэстаўратарамі натурныя абследванні будынка гаража і разгледзець варыянты захавання гістарычнага муру. Прапануем альбо адмовіцца ад зносу, калі гістарычны мур складае большую частку аб’ёму гаража, альбо, калі чырвонацагляныя фрагменты захаваліся толькі каля вонкавага перыметру тэрыторыі, далікатна разабраць пазнейшыя надбудовы і закансерваваць адкрыты аўтэнтычны мур. Магчыма, можна ўключыць гэтыя фрагменты ў лінію агароджы ўчастка, адкрыўшы доступ (хаця б візуальны) да фасада з арачнымі праёмамі.
Таксама просім гарвыканам у выкананне палажэнняў Кодэкса аб культуры разгледзець магчымасць ўнясення аб’екта ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як помнік без катэгорыі ў складзе гістарычнага цэнтра Магілёва, у ахоўнай зоне якога ён і знаходзіцца. Захаванне сведчанняў нашай гісторыі — наш агульны патрыятычны абавязак!
Количество подписей под петицией:
288
Еще фотографии Скрыть фотографии
Праектным рашэннем "Строительство навеса на 12 автомашин со сносом гаража с уборной и благоустройством прилегающей территории по пер. 1-му Крутому, 4 в г.Могилёв" не закранаюцца рэштки пабудовы, пазначанай у звароце. Будынак па зав.Крутому, 4, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
1.2MБ, добавлено Wiktorka, 2021-04-03 20:39:08
UPD. Управление архитектуры и градостроительства сообщает, что 14.04.2021 в 10.00 состоится собрание с гражданами, по вопросу строительства навеса по пер.Крутому 1-му, 4. Встреча состоится по адресу пер. Крутой 1-й, 4.
Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва просіць заяўнікаў накіраваць у свой адрас нумар тэлефону для сустрэчы ў межах разгляду звароту па пытанню будаўніцтва навесу ў зав.Крутым.
Праектная дакументацыя па аб’екце “Будаўніцтва навеса на 12 аўтамашын са зносам гаража з прыбіральняй і добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі па зав. 1-му Крутому, 4 у г.Магілёве” накіравана на дзяржаўную экспертызу ў парадку, усталяваным дзеючым заканадаўствам. Праектныя рашэнні не ўключаюць знос часткі фасада дарэвалюцыйнай пабудовы.
46кБ, добавлено Wiktorka, 2021-04-16 20:49:32