Петыцыя ў абарону Тамары Вяршыцкай і Галіны Кавальчук, звольненых навуковых супрацоўніц Навагрудскага краязнаўчага музея
получен
Адресаты:
- Министерство культуры Республики Беларусь
- Гродненский облисполком
Текущий статус обращения:
- 2 ответа. Последний получен 10 апреля 2021. Читать ответ
Мы, неабыякавыя грамадзяне Рэспублікі Беларусі, жыхары горада Навагрудка і іншых населенных пунктаў, усе неабыякавыя да гісторыі Беларусі і людзей, якія гэтую памяць ахоўваюць, выступаем супраць беспадстаўнага, на нашу думку, непрацягнення працоўных кантрактаў адразу дзвум навуковым супрацоўнікам Навагрудскага краязнаўчага музея - Тамары Рыгораўне Вяршыцкай і Галіне Тадэвушаўне Кавальчук.
Мяркуем, што кантракты беспадстаўна не працягнуты пад ціскам аддзела культуры Навагрудскага выканкама, у абыход інтарэсаў горада і раёна, інтарэсаў Музея краязнаўчага, Музея яўрэйскага супраціву, жадання калектыву, у тым ліку кіраўніцтва музея.
Непрацягненне кантрактаў Тамары Вяршыцкай і Галіне Кавальчук мы інтэрпрэтуем як фактычнае звальненне з працы па матывах, не звязаных з іх працоўнай дзейнасцю. Тамара Вяршыцкая і Галіна Кавальчук аддалі музею больш за чвэрць стагоддзя сваёй працы кожная і за ўвесь час не атрымлівалі вымоваў, прэтэнзій ці нават намёкаў на кепскую працу. Непрацягненне кантрактаў дзвум вядучым супрацоўнікам, лічым, пацягне за сабою цэлы шэраг праблем не толькі для музейнай справы Наваградка, але для раёна і Рэспублікі.
Непрацягненне кантракту для Тамары Вяршыцкай, заснавальніцы ўнікальнага для Еўропы і СНД Музея яўрэйскага супраціву, на наш погляд, пацягне за сабой незваротныя працэсы, якія могуць пагубіць унікальны музей, бо ўся дзейнасць Музея яўрэйска супраціву трымаецца на працы і кантактах Тамары Рыгораўны Вяршыцкай. Звальненне Тамары Вяршыцкай, думаем, моцна адаб'ецца на рэпутацыі Беларусі ў вачах замежнай габрэйскай супольнасці, замежных музеяў і фондаў. Непрацягненне кантракту для Тамары Вяршыцкай мы разглядаем як прычыненне шкоды інтарэсам Нарагрудка, раёна і Рэспублікі.
Непрацягненне кантракту Тамары Рыгораўне Вяршыцкай, навуковаму супрацоўніку і апекуну Музея яўрэйскага супраціву, на наш погляд, пацягне за сабою шэраг наступстваў :
1. Тамара Вяршыцкая (лаурэат прэміі Дубко, занесена ў Кнігу славы Навагрудскага раёна) мае каласальны міжнародны досвед у супрацы з замежнымі інстытутамі, музеямі і фондамі. Яна стаяла ля вытокаў стварэння Музея яўрэйскага супраціву ў Наваградку (адзінага падобнага музея на тэрыторыі СНД і ўнікальнага для Еўропы). На сённяшні момант Музей супраціву мае працоўныя кантакты з Музеем яўрэйскай спадчыны ў Нью-Ёрку (праведзены сустрэчы, прысвечаныя партызанам атрада Бельскага з удзелам Арона Бельскага і 700 чалавек), Музеем Яд ва-Шэм Yad Vashem у Ізраілі (супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы для настаўнікаў, калі кожны год пасылаецца группа 25 чалавек) і Музеем змагароў гетта ў Ізраілі (розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Наваградку, апошняе з якіх анлайн з удзелам 500 чалавек), Музеем Haus der Wannsee-Konferenz у Берліне (адзін з галоўных у свеце музеяў па яўрэйскай тэматыцы і ўключэнне Навагрудскага музею ў навуковую супрацу з ім стварае вялікі гонар для Наваградка і Рэспублікі), з Бельгійскімі фондамі, Маскоўскім цэнтрам халакосту, Музем POLIN у Варшаве і іншымі падобнымі ўстановамі.
2. Па нашых дадзеных, толькі Тамара Вяршыцкая на сённяшні момант у стане падтрымліваць супрацу з вышэй згаданымі інстытутамі, весці з імі перамовы, весці праекты, атрымліваць навуковыя гранты на важныя для нашай гісторыі даследванні супраціву жыхароў Навагрудчыны падчас Вялікай Айчыннай вайны і іншае. Калі Тамара Вяршыцкая выпадае з працы Музея яўрэйскага супраціву ў Наваградку, як таго хоча Наваградскі аддзел культуры, то аўтаматычна губляюцца ўсе кантакты, падтрымліваць іх не будзе каму, яны няўдала рвуцца, што цягне за сабою вялікія рэпутацыйныя, навуковыя страты не толькі для Наваградка, але і падрыў рэпутацыі Беларусі на міжнародным узроўні. (Адносіны да краіны вызначаюць адносіны да захавання памяці пра халакост)
3. Зразумела, што патрэбна багата часу, каб перадаць набыты Тамарай Вяршыцкай досвед іншым (новым) супрацоўнікам Наваградскага музея. Зрабіць гэта за тыдзень, месяц ці нават за тры – немагчыма. Набыць кантакты наноў, без Тамары Вяршыцкай, зойме, па нашых падліках, пяць гадоў актыўнай працы. Гэта значыць, што музей вяртаецца ў нулявую кропку свайго існавання. Уся дзейнасць музея абрываецца і абрынаецца.
4. У такім стане само існаванне музея пад пагрозай. Музей можа быць перададзены Сельскагаспадарчаму праф. ліцэю, на балансе якога знаходзяцца ключавыя музейныя аб’екты. Гэта, лічым, прывядзе да фактычнага закрыцця музея для турыстаў, што паставіць кропку на ім.
Такім чынам, непрацягненне працоўнага кантракта Тамары Рыгораўне Вяршыцкай па невядомых для нас прычынах, на нашу думку, ставіць пад пагрозу існаванне Навагрудскага музея яўрэйскага супраціву, рэпутацыйную шкоду для Навагрудка і Рэспублікі. Такія дзеянні Навагрудскага раённага аддзела культуры ў дачыненні да Тамары Вяршыцкай, мяркуем, можна інтэрпрэтаваць, як наўмыснае прычыненне шкоды гораду, раёну і рэпутацыі Беларусі. Зыходзячы з гэтага, мы патрабуем аднавіць працоўны кантракт з Тамарай Вяршыцкай.
Непрацягненне кантракту для Галіны Тадэвушаўны Кавальчук, навуковага супрацоўніка Навагрудскага краязнаўчага музея з 20-гадовым досведам у музейнай працы, аўтара 13 зборнікаў па гісторыі, даследчыка і цудоўнага экскурсавода, лічым, пацягне за сабой вялікую страту для Музея і паставіць пад пытанне навуковае функцыянаванне ўсяго Музея. Непрацягненне кантракту для Галіны Кавальчук, мы разглядаем як прычыненне шкоды музейнай працы Навагрудка, інтарэсам горада і яго патэнцыяла.
Непрацягненне кантракту Галіне Тадэвушаўне Кавальчук, навуковаму супрацоўніку Навагрудскага краязнаўчага музея, на нашу думку, пацягне за сабою шэраг наступстваў :
1. Галіна Кавальчук з’яўляецца безумоўна самым каштоўным навуковым супрацоўнікам Навагрудскага краязнаўчага музея. Яна мае каласальны досвед у навуковай дзейнасці, мае шэраг каштоўных публікацый, 13 зборнікаў вуснай гісторыі. І страта такога чалавека будзе сапраўдным ударам па навуковай працы музея.
2. Са стратай Галіны Кавальчук музей не зможа выконваць свае даследчыцкія функцыі, бо працаваць з адзіным навуковым супрацоўнікам, вопыт якога ў музеі складае 1 год , паўнавартасна проста немагчыма ( у штатным раскладзе тры навуковыя супрацоўнікі, а са звальннем Галіны Кавальчук і Тамары Вяршыцкай, застанецца адзін навуковы супрацоўнік). Адзіны навуковы супрацоўнік будзе заняты выключна тэхнічнымі функцыямі і не зможа паралельна займацца навуковай і даследчыцкай дзейнасцю. Гэта значыць, што ўсялякая навуковая дзейнасць Навагрудскага музея будзе не проста пад пагрозай, а фактычна такой дзейнасці не будзе, бо фізічна аднаму ахапіць усё немагчыма.
3. Звальненне Галіны Кавальчук, лічым, кепска адаб’ецца на якасці экскурсій, асабліва ў турыстычны сезон; на супрацы музея з насельніцтвам, у сферы адукацыі (Галіна Кавальчук шчыльна займалася асветай, працавала са школамі ) Калі Галіны Кавальчук не будзе ў музеі, гэтая праца апынецца пад пагрозай або будзе істотна зменшана.
4. Абрываюцца навуковыя кантакты, якія назапашыла Галіна Кавальчук. Ахапіць гэтыя кантакты, падтрымліваць іх і працаваць з імі, адзіны навуковы супрацоўнік, які застаўся ў музеі, не зможа..
5. У навуковай музейнай працы і мерапрыемствах (у тым ліку на экскурсіях) фактычна знікае беларуская мова, бо, па нашых дадзеных, ніхто, акрамя Галіны Тадэвушаўны і Тамары Вяршыцкай, беларускай мовай належным чынам для навуковай і экскурсійнай працы, у музеі не валодае.
Такім чынам, непрацягненне працоўнага кантракта Галіне Тадэвушаўне Кавальчук па невядомых для нас прычынах, на нашу думку, ставіць пад пагрозу нармальнае функцыянаванне Навагрудскага краязнаўчага музея. Такія дзенні Навагрудскага раённага аддзела культуры ў дачыненні да Галіны Кавальчук, мяркуем, можна інтэрпрэтаваць, як наўмыснае прычыненне шкоды краязнаўчаму музею і гораду. Зыходзячы з гэтага, мы патрабуем аднавіць працоўны кантракт з Галінай Тадэвушаўнай Кавальчук для прадухілення прычынення шкоды музею і для нармальнага яго функцыянавання.
Такім чынам, мы патрабуем аднаўлення працоўных кантрактаў для Тамары Вяршыцкай і Галіны Кавальчук.
Читать далее:
-
Установка светофора на Лельчицком шоссе (поворот к ОАО " Мозырский домостроительный комбинат")
-
О декриминализации ст.411 Уголовного кодекса Республики Беларусь.
-
Организация парковки возле поликлиники г. Марьина Горка
-
Изменение режима работы маршрута автобуса №132 "ДС ''Малиновка-4'' - Щомыслица"
-
Об изменении расходов государства на обеспечение детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей.
-
Требуем удовлетворить заявку на демонстрацию и митинг в честь объявления независимости БНР