Вярнуць падпіску на часопіс "Наша гісторыя"!
получен
Адресат:
- Белпочта РУП
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 28 апреля 2021. Читать ответ
З красавіка 2021 г. РУП “Белпошта” закрыла падпіску на навукова-папулярнае выданне “Наша гісторыя” з другога паўгоддзя 2021 г., што для нас – чытачоў, аматараў беларускай гісторыі, стала вельмі нечаканым.
У ліпені 2018 г., калі часопіс упершыню пабачыў свет, ён імгненна разышоўся шматлікім накладам, таму нават быў выдадзены дадатковы. З моманту свайго заснавання часопіс карыстаецца вялікім попытам не толькі ў межах Беларусі, але і ў іншых краінах свету, дзе жывуць беларусы.
Галоўнай асабалівасцю “Нашай гісторыі” стала не толькі магчымасць для беларускіх навукоўцаў і іншых аўтараў падзяліцца сваімі даследваннямі, меркаваннямі і знаходкамі з шырокім колам суайчыннікаў, але і для простых людзей, не маючых досведу навукоўца-гісторыка, дакрануцца да таямніц гісторыі Радізмы і не толькі. Да таго жа яшчэ і на беларускай мове! Рэдакцыя часопіса засяродзіла сваю ўвагу не толькі на дарослых людзях, зрабіўшы некалькі рубрык на глянцавых старонках і для падлеткаў, што падкрэслівае арыентаванасць выдання на шырокае кола чытачоў.
Магчымасць падпіскі на часопіс з`явілася ў 2019 годзе, такім чынам, на працягу амаль што трох гадоў РУП “Белпошта” спраўна дастаўляла часопіс падпісчыкам, не выказваючы прэтэнзій да выдання.
Наклад “Нашай гісторыі” амаль ў 6000 экземпляраў сведчыць аб тым, што часопіс не страціў сваёй папулярнасці да сённяшняга часу. Мяркуем, што гістарычныя часопісы, якія засталіся ў падпісным каталоге РУП “Белпошта”, накшталт “Московский журнал: история государства Российского. Ежемесячное иллюстрированное издание”, “Секретная история» ці наўрад карыстаюцца большым попытам у беларускіх чытачоў.
Прынятае РУП “Белпошта” рашэнне аб спыненні паслуг па падпісцы на часопіс з чэрвеня 2021 г. ускладняе даступнасць яго атрымання, асабліва для чытачоў, якія жывуць у населеных пунктах, дзе няма гандлёвых кропак, якія распаўсюджваюць часопіс і такім чынам, абмяжоўвае права спажыўцоў на свабодны выбар тавараў (паслуг).
Нагадваем, што згодна з Законам «Аб паштовай сувязі” паштовая сувязь агульнага карыстання ўключае ў сябе, у тым ліку, прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, іх дастаўку з выкарыстаннем сеткі паштовай сувязі на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Арт.4 пазначанага закона вызначае, што адным з ключавых прынцыпаў дзейнасці ў галіне паштовай сувязі з`яўляецца прытрымліванне правоў і інтарэсаў карыстальнікаў паслуг паштовай сувязi.
У адпаведнасці з арт.10 Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў” спажывец мае права на свабодны выбар тавараў (работ, паслуг), а прадавец (вытворца, выканаўца) абавязаны аказваць садзейнічанне спажыўцу ў свабодным выбары тавару (работ, паслуг).
Акрамя таго, пазбаўленне РУП “Белпошта” ад аказання паслуг падпіскі на “Нашу гісторыю", лічым, таксама прынясе прадрыемству фінансавыя страты.
На падставае выкладзенага просім:
паведаміць аб прычынах прыняцця РУП “Белпошта” рашэння аб закрыцці падпіскі на часопіс “Наша гісторыя” на другое паўгоддзе 2021 г.;
адмяніць рашэнне аб закрыцці падпіскі на часопіс “Наша гісторыя”.
Читать далее:
-
Восстановление брусчатки на улице Корицкого
-
Дискриминация работников, отбывающих административный арест
-
Просим на время расследования по делу Алеся Пушкина изменить ему меру пресечения
-
Не мешайте журналистам выполнять свою работу!
-
Оборудованные площадки для выгула собак нужны Бресту!
-
Как правильно сушить на балконе вещи БЧБ - расцветки?