Новым вуліцам Драгічына — беларускія назвы!
получен
Адресат:
- Дрогичинский райисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 9 сентября 2021. Читать ответ
У сувязі з правядзеннем грамадскага абмеркавання наконт прысваення найменняў элементам вулічна-дарожнай сеткі горада Драгічына ў квартале індывідуальнай жылой забудовы ў граніцах вуліц Леніна, Брэсцкая, Бялова паведамляем наступнае.
Прыведзеныя назвы пасавалі б якой расійскай глыбінцы, да прыкладу, Вятцы ці Рыбінску, але не старажытнаму беларускаму паселішчу.
Адкуль магла ўзяцца ідэя вуліцы Маскоўскай, калі сталіца радзімы - Мінск, сталіца вобласці - Брэст, а найбліжэйшыя буйныя гарады - Кобрын і Пінск? Масква ж размешчана за 1000 км і нават не з’яўляецца горадам-пабрацім Драгічына.
Якое дачыненні да Драгічына мае расійскі военачальнік Пётр Баграціён? Ён удзельнічаў ва ўзброеным захопе беларускіх зямель у час другога падзелу Рэчы Паспалітай, а таксама ў здушэнні паўстання Касцюшкі. У час руска-французскай вайны 1812 года ён адступаў ад Гродна да Магілёва ды Смаленска і загінуў у тым жа годзе на Барадзінскім полі. Не ўяўляецца магчымым, каб шлях яго адступлення пралягаў праз Драгічын. Перамога Расіі ў вайне з Напалеонам не прынесла Беларусі ніякіх выгод.
Не зразумела таксама, чаму прапанава постаць савецкага маршала Георгія Жукава, які кіраваў летам 1944 года 1-м і 2-м Беларускімі франтамі, калі не ўшанаваны непасрэдныя вызваляльнікі горада - 12-я гвардзейская стралковая дывізія, 212-я стралковая дывізія, 415-я стралковая дывізія 61-й арміі?
Ніяк з Драгічынам не звязаны расійскі жывапісец Іван Айвазоўскі: ён тут не нарадзіўся, не жыў, не спыняўся, не маляваў краявіды — дык за што такі гонар?
Але галоўнае пытанне — чаму ў прапанаваных назвах няма анічога беларускага?
Між тым Драгічыншчына парадзіла няма славутых людзей, імёны якіх вартыя ўшанавання ў назвах вуліц:
*Севярын Віславух (1900—1968) — гісторык. Нарадзіўся ў Пярковічах. Вывучаў гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, шляхі зносін. Даследаваў сацыяльную структуру, землеўладанне, рэлігійныя адносіны, працэсы русіфікацыі і паланізацыі ў Заходняй Беларусі, дзейнасць КПЗБ. Крытыкаваў польскую палітыку асіміляцыі, выступаў у друку ў абарону беларускай культуры, выкладаў гісторыю ў беларускіх школах.
*Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі (1836—1910) — беларускі лекар, адзін з заснавальнікаў унутрыполасцевай хірургіі на Беларусі. Нарадзіўся ў Красцінаве.
*Анатоль Ільіч Зосік (1924—2003) — Поўны кавалер ордэна Славы. Нарадзіўся ў Закозелі.
*Ала Канстанцінаўна Кабаковіч (1943—1985) — беларускі літаратуразнавец, крытык, паэтэса, перакладчык. Нарадзілася ў Гутаве. Жонка пісьменніка Міхася Тычыны.
*Фёдар Данілавіч Клімчук (1935—2018) — беларускі мовазнаўца-дыялектолаг, гісторык. Нарадзіўся ў Сіманавічах.
*Уладзімір Уладзіміравіч Кожух (1953—2017) — беларускі мастак. Нарадзіўся ў Драгічыне.
*Васіль Андрыянавіч Літвінчук (1930—2020) — беларускі празаік, рэдактар. Нарадзіўся ў Галіку.
*Якаў Сямёнавіч Малайчук (1944—2015) — беларускі харавы дырыжор, краязнаўца. Нарадзіўся ў Дзераўной. Заснавальнік адзінага на Беларусі музея Рыгора Шырмы.
*Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч (1875—1940) — беларускі педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч. Нарадзіўся ў Восаўцах. Адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1925—1928 настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.
*Аркадзь Фядосавіч Рылюк (1934—2014) — беларускі хірург, вучоны, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Нарадзіўся ў Ліпніках.
*Уладзімір Мікалаевіч Сітуха (1950—2014) — журналіст, паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік. Нарадзіўся ў Гутаве.
*Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч (1943—1997) — беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў Гутаве.
*Майсей Калінікавіч Юскавец (1898—1969) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік АН БССР і Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, доктар ветэрынарных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР. Нарадзіўся ў Завершы.
Не ўшанаваны таксама род Нявельскіх, які заснавалі ў Драгічыне царкву Прачыстай Багародзіцы і атрымаў для яго статус мястэчка.
Просім выбіраць для назваў вуліц у Драгічыне імёны, звязаныя з краем, а не выдзіраць выпадковых асоб з расійскага пантэона.
Читать далее:
-
Игнорирование заявок жителей дер.Юхновка, размещённых на портале 115.бел
-
Выброс в окружающую среду ОАО "Борисовдрев" древесных опилок и пыли
-
Позиция БГУ относительно задержания Екатерины Винниковой
-
Проверить, действительно ли мероприятие в парке Жилибера в городе Гродно носило законный характер
-
Помоги защитить права Анищука Артёма Игоревича!
-
Ужасное состояние памятника погибшим в годы ВОВ в деревне Мостище (Новогрудский район)