PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №506
26 января 2017

Дадаць беларускую мову ў сістэму інфармавання пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта “Мінск-2”

Дадаць беларускую мову ў сістэму інфармавання пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта “Мінск-2”
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Напрыканцы 2015 года грамадзяне звярталіся да кіраўніцтва РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» з прапановай прадубляваць усе надпісы не толькі на англійскай, але і на беларускай мове. На той зварот быў дадзены адказ пра тое, што «Адмiнiстрацыя РУП «Нацыянальны аэрапорт Мiнск» прыкладае максімум намаганняў па пашырэнні тэхнiчных магчымасцяў i пошуку фінансавых сродкаў, якія б дазвалялі размяшчаць iнфарамацыю на трох i больш мовах».

Паўторны зварот да кіраўніцтва РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» з пытаннем ці далі плён намаганні адміністрацыі «па пашырэнні тэхнічных магчымасцяў i пошуку фінансавых сродкаў, якія б дазвалялі размяшчаць iнфарамацыю на трох i больш мовах» быў дасланы 26 жніўня 2016.

На гэты зварот прыйшоў нечаканы адказ пра тое, што даданне трэцяй мовы ў бліжэйшы час не плануецца. То бок, на другі зварот мы атрымалі адмову, а абяцанні, дадзеныя ў адказ на першы зварот, адміністрацыя выконваць не збіралася.

На наш трэці зварот-абскарджанне, якое мы накіравалі 24 кастрычніка 2016 года ў “Дэпартамент па авіацыі Міністэрства транспарта і камунікацый” адказ не прыйшоў, нягледзячы на тое што ўсе тэрміны ўжо выйшлі. Згодна беларускага заканадаўства мы маем права абскардзіць атрыманы адказ у вышэйстаячай арганізацыі, і гэтым правам жадаем скарыстацца.

Што датычыцца адказу кіраўніцтва РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», то, па-першае, мы ведаем дзеючае заканадаўства «Аб мовах…» і нам не трэба яго тлумачыць. Мы звяртаемся з просьбай прыняць валявое рашэнне і забяспечыць роўнасць абодвум дзяржаўным мовам.

Па-другое, нягледзячы на тое, што больш за 50% пасажырапатоку выпадае на рэйсы ў краіны СНД, мы лічым, што наш нацыянальны аэрапорт з’яўляецца не толькі варотамі, але і тварам нашай краіны, таму павінен ставіцца з павагай да беларускай мовы, якая з’яўляецца нашым нацыянальным багаццем і адной з найвышэйшых каштоўнасцяў нашага народа.

Па-трэцяе, мы не былі супраць расійскай мовы, якая з’яўляецца рэгіянальнай. Мы не былі супраць англійскай, якая з’яўляецца міжнароднай. Мы прасілі дадаць беларускую мову, а не выдаліць якую-небудзь іншую!

Мы просім выправіць становішча:

1. Дадаць беларускую мову ў сістэму інфармавання пасажыраў нацыянальнага аэрапорта «Мінск-2»

2. Дадаць беларускую мову на табло з інфармацыяй аб рэйсах – гэта ўвогуле проста і танна

3. Дадаць у ролік пра Беларусь сапраўдную дату ўтварэння сучаснай незалежнай дзяржавы – 1990 год, а не 1994 як зараз у роліку

У выпадку адсутнасці сродкаў на тое, каб дадаць беларускую мову ў сістэму інфармавання пасажыраў і выпраўлення памылак, просім разгледзець магчымасць фінансавання за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, краўдфандынгу і г.д.

Мы гатовы самастойна сабраць грошы на гэта мерапрыемства!

Читать далее: