PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5175
08 января 2022

Супраць правядзення рэферэндуму аб змяненні Канстытуцыі

Адсутнічае неабходнасць у правядзенні рэферэндуму па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Мы, ніжэйпадпісаўшыя гэтую петыцыю грамадзяне і жыхары Рэспублікі Беларусь, лічым, што зараз не існуе неабходнасці праводзіць рэферэндум па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Нашае меркаванне грунтуецца на тым, што:

1. На дадзены момант усе разумеюць (і "улада" у тым ліку), што дзеючыя законы (у тым ліку і Канстытуцыя), проста не выконваюцца.

2. Так як мы лічым, што Беларусь з'яўляецца цывілізаванай краінай, перад тым, як пачаць абмяркоўваць і праводзіць рэферэндум, трэба спытаць меркаванне грамадзянаў – ці існуе увогуле неабходнасць уносіць змены ў дзеючую Канстытуцыю.

3. Так як мы лічым, што Беларусь з'яўляецца цывілізаванай краінай, перад тым, як пачаць рыхтаваць праект змяненняў Канстытуцыі, трэба запытаць меркаванне грамадзянаў – якія яны бачаць патрэбным унесці змены.

4. Таксама трэба улічваць той факт, што папярэднія рэферэндумы, большаць выбараў усіх узроўняў, а таксама апошнія прэзідэнцкія выбары не былі прызнанымі адбыўшыміся цывілізаванымі дэмакратычнымі краінамі – ў сувязі са шматлікімі парушэннямі, якія адбываліся ў працэсе іх правядзення.

На падставе вышэйзгаданага, мы патрабуем адмены рэферэндума аб унясенні зменаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Читать далее: