PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5176
08 января 2022

Мы супраць прапанаванага тэкста змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Прапановы па змене і дапаўненням праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
петиция
отправлена

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы, падпісаўшыя гэты зварот, жыхары Рэспублікі Беларусь лічым, што прапанаваны тэкст змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь патрабуе больш грунтоўнага і дэмакратычнага разгляду. На дадзеным этапе ў сваю чаргу мы мяркуем і прапануем унесці наступныя змяненні:

1. Артыкул 5. Палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнічаючы ў рамках Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічаюць рэалізацыі і абароне правоў, свабод і інтарэсаў чалавека і грамадзяніна, садзейнічаюць у рэалізацыі інтарэсаў Рэспублікі Беларусь).

2. Артыкул 7. Пяты абзац павінен быць выкладзены ў наступнай рэдакцыі:

нарматыўныя прававыя акты падлягаюць афіцыйнаму апублікаванню з подпісам службовых (-ай) асоб і пячаццю арганізацыіі на Інтэрнэт-партале pravo.by у вольным доступе.

3. Артыкул 10. Чацвёрты абзац павінен быць замацаваны ў наступнай рэдакцыі: набыццё і спыненне грамадзянства Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з законам, па асабістаму жаданню чалавека, ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства прымусова ці па вырашэнню суда, ці іншых дзяржаўных органаў.

4. Артыкул 15 неабходна пакінуць у наступнай рэдакцыі: дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, свабоднае развіццё культур усіх нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

5. Артыкул 21 трэба пакінуць у наступнай рэдакцыі: забеспячэнне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы.

Кожны мае права на годны ўзровень жыцця, уключаючы дастатковае харчаванне, адзенне, жыллё і пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў.

Дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзян Беларусі, замацаваныя ў Канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы.

6. Артыкул 32 трэба пакінуць у наступнай рэдакцыі: шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.

Жанчына і мужчына па дасягненні шлюбнага ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўступіць у шлюб і стварыць сям’ю. Муж і жонка маюць роўныя правы ў шлюбе і сям’і.

Бацькі або асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўі, развіцці і навучанні. Дзіця не павінна падвяргацца жорсткаму абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якія могуць нанесці шкоду яго фізічнаму, разумоваму або маральнаму развіццю. Дзеці абавязаны клапаціцца пра бацькоў, а таксама пра асоб, якія іх замяняюць, і аказваць ім дапамогу.

Дзяржава аказвае падтрымку сем’ям з дзецьмі, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.

Дзеці могуць быць аддзелены ад сваёй сям’і супраць волі бацькоў і іншых асоб, якія іх замяняюць, толькі на падставе рашэння суда, калі бацькі або іншыя асобы, якія іх замяняюць, не выконваюць сваіх абавязкаў.

Жанчынам і мужчынам забяспечваецца прадастаўленне роўных магчымасцей у атрыманні адукацыі і прафесійнай падрыхтоўцы, у працы і вылучэнні па службе (рабоце), у грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для аховы іх працы і здароўя.

7. Артыкул 32(1) неабходна пакінуць у наступнай рэдакцыі: дзяржава садзейнічае духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю жыхароў Рэспублікі Беларусь, стварае неабходныя ўмовы для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства.

8. Артыкул 35, лічым мэтазгодным, пакінуць у наступнай рэдакцыі: свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых жыхароў Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай. Парадак правядзення ажыццяўляецца па заяўнаму прынцыпу, паслугі па ахове грамадскага парадку, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем і ўборкай тэрыторыі аказваюцца і арганізоўваюцца дзяржаўнымі ворганамі на безкарыснай і безкаштоўнай аснове. Арганізацыя паслуг па ахове грамадскага парадку, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем і ўборкай тэрыторыі арганізоўваецца мясцовымі ворганамі улады. Астатнія пытанні вызначаюцца законам у адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

9. Артыкул 41.Чацвёры абзац пакінуць у наступнай рэдакцыі: прымусовая праца забараняецца, акрамя работы або службы па судоваму прысуду або ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы.

10. Артыкул 45 патрабуем пакінуць у наступнай рэдакцыі: жыхарам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне за кошт дзяржаўных сродкаў.

Дзяржава стварае ўмовы даступнага для ўсіх грамадзян медыцынскага абслугоўвання.

Права грамадзян Рэспублікі Беларусь на ахову здароўя забяспечваецца таксама развіццём фізічнай культуры і спорту, мерамі па аздараўленні навакольнага асяроддзя, магчымасцю карыстання аздараўленчымі ўстановамі, удасканальваннем аховы працы.

11. Артыкул 60 пакінуць без змяненяў у наступнай рэдакцыі: кожнаму гарантуецца абарона яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрміны.

З мэтай абароны правоў, свабод, гонару і годнасці грамадзяне ў адпаведнасці з законам маюць права спагнаць у судовым парадку як маёмасную шкоду, так і матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкоды.

12. Артыкул 61 пакінуць без змяненяў у наступнай рэдакцы: кожны мае права ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь, звяртацца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, калі вычарпаны ўсе існуючыя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны.

13. Артыкул 67 пакінуць у наступнай рэдакцыі: выбары дэпутатаў з’яўляюцца прамымі: дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна.

Выбары дэпутатаў праводзяцца ў адзіны дзень галасавання – у апошнюю нядзелю сакавіка.

14. Артыкул 69 пакінуць у наступнай рэдакцыі: права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты належыць палітычным партыям, грамадскім аб’яднанням, працоўным калектывам і грамадзянам у адпаведнасці з законам.

15. Артыкул 70 пакінуць у наступнай рэдакцыі: выдаткі на падрыхтоўку і правядзенне выбараў ажыццяўляюцца за кошт дзяржавы ў межах выдзеленых на гэтыя мэты сродкаў. У выпадках, прадугледжаных законам, выдаткі на падрыхтоўку і правядзенне выбарчых кампаній кандыдатаў могуць ажыццяўляцца за кошт сродкаў палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый і грамадзян.

Забараняецца фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў замежнымі дзяржавамі і арганізацыямі.

16. Артыкул 71 пакінуць у наступнай рэдакцыі: правядзенне выбараў забяспечваюць выбарчыя камісіі, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй.

Парадак правядзення выбараў вызначаецца выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Выбары не праводзяцца ў перыяд надзвычайнага або ваеннага становішча.

17. Артыкул 74 пакінуць у наступнай рэдакцыі: рэспубліканскія рэферэндумы назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве грамадзян, па прапанове Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, якая прымаецца на іх раздзельных пасяджэннях большасцю галасоў ад устаноўленага Канстытуцыяй складу (поўнага складу) кожнай з палат, або па прапанове не менш як 200 тысяч грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам.

Пытанні, якія выносяцца на рэспубліканскі рэферэндум, падлягаюць грамадскаму абмеркаванню і праверцы на адпаведнасць Канстытуцыі Канстытуцыйным судом Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт пасля ўнясення на яго разгляд у адпаведнасці з законам прапаноў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі або грамадзян аб правядзенні рэферэндуму назначае рэспубліканскі рэферэндум.

Дата правядзення рэспубліканскага рэферэндуму ўстанаўліваецца не раней за месяц і не пазней як праз тры месяцы з дня выдання ўказа Прэзідэнта аб назначэнні рэферэндуму.

Рашэнні, прынятыя рэспубліканскім рэферэндумам, падпісваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, старшынёй палаты прадстаўнікоў і старшынёй Савета Рэспублікі.

18. РАЗДЗЕЛ IV, назву дадзенага раздзела пакінуць у наступнай рэдакцыі: ПРЭЗІДЭНТ, НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД, САВЕТ РЭСПУБЛІКІ, САВЕТ МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, СУД

19. Артыкул 80 пакінуць без змяненяў у наступнай рэдакцыі: Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 год, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш 10 год непасрэдна перад выбарамі.

20. Артыкул 84 пакінуць у наступнай рэдакцыі:Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь:

1) назначае рэспубліканскія рэферэндумы па ініцыятыве грамадзян;

2) назначае чарговыя і нечарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі і мясцовыя прадстаўнічыя органы;

3) распускае палаты ў выпадках і ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй;

4) выключаны;

5) утварае, ліквідуе і рэарганізуе Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

6) з папярэдняй згоды Палаты прадстаўнікоў назначае на пасаду Прэм’ер-міністра;

7) вызначае структуру Урада Рэспублікі Беларусь, назначае на пасаду і здымае з пасады намеснікаў Прэм’ер-міністра, міністраў і іншых членаў Савета Міністраў, прымае рашэнне аб адстаўцы Савета Міністраў або яго членаў па іх ініцыятыве;

8) выключаны;

9) з папярэдняй згоды Савета Рэспублікі назначае на пасаду Генеральнага пракурора, Старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю, Старшыню і членаў Праўлення Нацыянальнага банка і вызваляе іх ад пасады на падставах, прадугледжаных законам;

10) выключаны;

11) выключаны;

12) выключаны;

13) выключаны;

14) звяртаецца са штогадовымі пасланнямі да Палаты Прадстаўнікоў; мае права ўдзельнічаць у рабоце Палаты Прадстаўнікоў і яго органаў, выступаць перад імі ў любы час з прамовай або паведамленнем;

15) мае права старшынстваваць на пасяджэннях Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

16) выключаны;

17) вырашае пытанні аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь і прадастаўленні прытулку;

18) устанаўлівае дзяржаўныя святы і святочныя дні па ініцыятыве грамадзян, Палаты прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі і Савета Міністраў, узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысвойвае класныя чыны і званні;

19) ажыццяўляе памілаванне асуджаных;

20) вядзе перагаворы і падпісвае міжнародныя дагаворы, назначае і адклікае дыпламатычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях;

21) прымае даверчыя і адзыўныя граматы акрэдытаваных пры ім дыпламатычных прадстаўнікоў замежных дзяржаў;

22) у выпадку стыхійнага бедства, катастрофы, узброенага мяцяжу, масавых і іншых беспарадкаў, што суправаджаюцца гвалтам ці пагрозай гвалту з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека жыццю і здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы, уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або ў асобных яе мясцовасцях надзвычайнае становішча з унясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублікі;

23) выключаны;

24) падпісвае законы; мае права ў парадку, устаноўленым Канстытуцыяй, вярнуць закон або асобныя яго палажэнні са сваімі пярэчаннямі ў Палату прадстаўнікоў;

25) мае права адмяняць акты Савета Міністраў;

26) выключаны;

27) фарміруе і ўзначальвае Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь; назначае на пасаду і вызваляе ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі;

28) з’яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі; назначае на пасады і вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне Узброеных Сіл;

29) уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападу ваеннае становішча, аб’яўляе поўную або частковую мабілізацыю з унясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублікі;

30) ажыццяўляе іншыя ўстаноўленыя Канстытуцыяй паўнамоцтвы, неабходныя для рэалізацыі ўскладзеных на яго канстытуцыйных функцый.

21. Артыкул 85. пакінуць у наступнай рэдакцыі. Прэзідэнт на аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй выдае ўказы і распараджэнні, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Указы і распараджэнні Прэзідэнта не павінны супярэчыць законам і адпавядаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

22. Артыкул 88 пакінуць у наступнай рэдакцыі: Прэзідэнт можа быць датэрмінова вызвалены ад пасады пры стойкай няздольнасці па стане здароўя ажыццяўляць абавязкі Прэзідэнта. Рашэнне аб датэрміновым вызваленні Прэзідэнта прымаецца большасцю не менш як паловай галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў і большасцю не менш як паловай галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублікі на падставе заключэння спецыяльна ствараемай палатамі камісіі.

Прэзідэнт можа быць зняты з пасады ў сувязі са здзяйсненнем дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства. Рашэнне аб вылучэнні абвінавачання і яго расследаванні ў гэтым выпадку лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала большасць ад паловы складу Палаты прадстаўнікоў па прапанове не менш за адну трэць яе дэпутатаў. Расследаванне абвінавачання арганізуецца Саветам Рэспублікі. Прэзідэнт лічыцца зрушаным з пасады, калі за гэта рашэнне прагаласавала большасць ад паловы складу Савета Рэспублікі, а таксама большасць ад паловы складу Палаты прадстаўнікоў.

Непрыняцце Саветам Рэспублікі і Палатай прадстаўнікоў рашэння аб зняцці Прэзідэнта з пасады на працягу месяца з дня вылучэння абвінавачання азначае адхіленне абвінавачання. Прапанова аб зняцці Прэзідэнта з пасады не можа ініцыявацца ў перыяд разгляду ў адпаведнасці з Канстытуцыяй пытання аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Парламента.

У выпадку зняцця Прэзідэнта ў сувязі са ўчыненнем злачынства справа па сутнасці абвінавачання разглядаецца Вярхоўным Судом.

23. Артыкул 89 пакінуць без змяненняў.

24. ГЛАВА 3.1 УСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД выключыць з праекта Кнстытуцыі.

25. Артыкул 91. пакінуць без змяненняў.

26. Артыкул 93. пакінуць без змяненняў.

27. Артыкул 94. пакінуць без змяненняў.

28. Артыкул 95. пакінуць без змяненняў.

29. Артыкул 96. пакінуць без змяненняў.

30. Артыкул 97. пакінуць без змяненняў.

31. Артыкул 98. пакінуць без змяненняў.

32. Артыкул 99. пакінуць без змяненняў.

33. Артыкул 100. Трэці абзац пакінуць у наступнай рэдакцыі: закон аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год прымаецца да пачатку фінансавага года.У выпадку непрыняцця закона аб рэспубліканскім бюджэце ва ўказаны тэрмін кіраванне рэспубліканскім бюджэтам неажыццяўляецца.

34. Артыкул 101. Выключаны.

35. Артыкул 103. Пяты абзац пакінуць у наступнай рэдакцыі: пасяджэнне палаты лічыцца правамоцным пры ўмове, што ў ім удзельнічае большасць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і большасць членаў Савета Рэспублікі ад поўнага складу палаты.

36. Артыкул 104. Чацвёрты абзац пакінуць у наступнай рэдакцыі: законы падлягаюць неадкладнаму афіцыйнаму апублікаванню у трохдзённы тэрмін пасля іх падпісання і ўступаюць у сілу праз дзесяць дзён пасля апублікавання.

37. Артыкул 105. пакінуць без змяненняў.

38. Артыкул 106. Чацвёрты абзац пакінуць у наступнай рэдакцыі: Урад Рэспублікі Беларусь складаецца з Прэм’ер-міністра, яго намеснікаў і міністраў.

Пяты абзац пакінуць у прапанаванай рэдакцыі.

Пункт 4.1. у падраздзеле Прэм’ер-міністр: выключыць.

39. Артыкул 107 пакінуць у наступнай рэдакцыі:

Урад Рэспублікі Беларусь:

кіруе сістэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, сістэмай мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;

распрацоўвае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі;

распрацоўвае і ўносіць у Палату прадстаўнікоў праекты законаў аб рэспубліканскім бюджэце і аб зацвярджэнні справаздачы аб яго выкананні; забяспечвае выкананне рэспубліканскага бюджэту;

забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў галіне навукі і інавацый, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалогіі, сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы;

прымае меры па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспецы і абараназдольнасці, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю;

выступае ад імя ўласніка ў дачыненні да маёмасці, якая з’яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь, арганізуе кіраванне дзяржаўнай уласнасцю;

забяспечвае выкананне Канстытуцыі, законаў;

адмяняе акты міністэрстваў і іншых падначаленых яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;

уносіць Прэзідэнту прапановы аб адмене рашэнняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у выпадку неадпаведнасці іх заканадаўству;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамі і актамі Прэзідэнта.

40. Артыкул 112 пакінуць у прапанаванай рэдакцыі.

41. Артыкул 112.1. пакінуць у наступнай рэдакцыі: Вярхоўны Суд узначальвае сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі і з'яўляецца найвышэйшым судовым органам, які ажыццяўляе правасуддзе праз грамадзянскае, крымінальнае і іншыя формы судаводства, прадугледжаныя законам.

42. Артыкул 113 пакінуць у прапанаванай рэдакцыі.

43. Артыкул 115 пакінуць у прапанаванай рэдакцыі.

44. Артыкул 116. пакінуць у наступнай рэдакцыі: Канстытуцыйны Суд ажыццяўляе кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве праз канстытуцыйнае судаводства ў мэтах абароны канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі і яе прамога дзеяння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыйны Суд фарміруецца ў колькасці 12 суддзяў з высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне права, якія маюць, як правіла, вучоную ступень.

Старшыня і суддзі Канстытуцыйнага Суда выбіраюцца і вызваляюцца ад пасады шляхам галасавання; 6 судзяў вызначаюцца Саветам міністраў, 6 палатай прадстаўнікоў. Старшыня канстытуцыйнага суда абіраецца шляхам галасавання судзямі канстытуцыйнага суда на тэрмін 4 года і не мае права займаць пасаду больш 2 разоў запар.

Суддзі Канстытуцыйнага Суда выбіраюцца на 12 гадоў і не могуць быць выбраныя на новы тэрмін.

Кампетэнцыя, арганізацыя і парадак дзейнасці Канстытуцыйнага Суда вызначаюцца Канстытуцыяй і законам.

45. Артыкул 116.1. пакінуць у наступнай рэдакцыі: Канстытуцыйны Суд па прапановах Прэзідэнта, Палаты прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі, Вярхоўнага Суда, Савета Міністраў дае заключэнні:

аб адпаведнасці Канстытуцыі законаў, указаў Прэзідэнта, пастаноў Савета Міністраў, нарматыўных прававых актаў іншых дзяржаўных органаў.

Канстытуцыйны Суд па прапановах Прэзідэнта дае заключэнні:

аб адпаведнасці Канстытуцыі законаў, прынятых Парламентам, да іх падпісання Прэзідэнтам;

аб канстытуцыйнасці пытанняў, якія выносяцца на рэспубліканскі рэферэндум;

аб адпаведнасці Канстытуцыі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, якія не ўступілі ў сілу.

Канстытуцыйны Суд у парадку, устаноўленым законам, выносіць рашэнні:

па скаргах грамадзян на парушэнні іх канстытуцыйных правоў і свабод, правяраючы канстытуцыйнасць законаў, ужытых у канкрэтнай справе, калі вычарпаны ўсе іншыя сродкі судовай абароны;

па запытах судоў, правяраючы канстытуцыйнасць нарматыўных прававых актаў, якія падлягаюць прымяненню пры разглядзе судамі канкрэтных спраў.

Заключэнні і рашэнні Канстытуцыйнага Суда з'яўляюцца канчатковымі, абскарджанню і апратэставанню не падлягаюць.

46. Артыкул 118. пакінуць без змяненняў.

47. Артыкул 121. пакінуць у прапанаванай рэдакцыі.

48. Артыкул 125. пакінуць у прапанаванай рэдакцыі.

49. Артыкул 126. пакінуць у прапанаванай рэдакцыі.

50. Артыкул 130. пакінуць у прапанаванай рэдакцыі.

51. Артыкул 137. пакінуць у наступнай рэдакцыі: Канстытуцыя валодае вышэйшай юрыдычнай сілай. Законы, дэкрэты, указы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

У выпадку разыходжання закона, дэкрэта або ўказа з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя.

У выпадку разыходжання дэкрэта або ўказа з законам закон мае вяршэнства.

52. Артыкул 138 пакінуць без змяненняў.

53. Артыкул 139 пакінуць у прапанаванай рэдакцыі.

54. 52. Артыкул 140 пакінуць без змяненняў.

55. РАЗДЗЕЛ ІХ. ЗАКЛЮЧНЫЯ І ПЕРАХОДНЫЯ ПАЛАЖЭННІ пакінуць без змяненняў.

Читать далее: