PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5348
08 июня 2022

Спыніць абрэзку дрэў "пад слуп" у Віцебску

У Віцебску заўважана правядзенне дзяржпрадпрыемствам абрэзкі дрэў "пад слуп" на цэнтральных вуліцах, што з'яўляецца парушэннем ўсталяваных правілаў.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

У Віцебску супрацоўнікі камунальных службаў (меркавана, ДП «Віцебскі Зелянбуд») у маі і чэрвені 2022 года правялі абрэзку шэрагу дрэў "пад слуп" (з поўным выдаленнем кроны і верхняй часткі ствала) на некаторых цэнтральных вуліцах.

Такую абрэзку дрэў гараджане заўважылі на:

1. вуліцы Путна;

2. вуліцы Жасткова;

3. Маскоўскім праспекце (дакладна раён паліклінікі №3, але на Маскоўскім праспекце такіх лакацый даволі многа).

4. праспекце Будаўнікоў (каля гімназіі №5).

Па ўсім пазначаным выпадкам прыкладаем фотаздымкі.

Мяркуем, гэта супярэчыць нарматыўным прадпісанням часткі восьмай п.36 Правілаў утрымання азелянёных тэрыторый, зацверджаных пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 13.01.2020 года №1 (далей — Правілы).

Частка восьмая п.36 Правілаў ўстанавіла, што не праводзяцца работы па кранаванню (топінгу) дрэў, калі пры абразанні цалкам выдаляюцца крона і верхняя частка ствала дрэва. Адзначым, што гэта норма Правілаў імператыўная: зроблена ў пэўнай, катэгарычнай форме і не падлягае змяненню па ініцыятыве яе выканаўцаў.

Правілы таксама рэгулююць асаблівасці правядзення розных тыпаў абрэзкі дрэў (санітарная, фармовачная і амаладжальная).

Так, санітарная абрэзка дрэў, кустоў (п.33 Правілаў) прадугледжвае выдаленне сухіх, старых, хворых, пашкоджаных і пераплеценых галін, а таксама галін, накіраваных унутр кроны або збліжаных адна з адной. Выдаленню падлягаюць галіны, якія адыходзяць ад цэнтральнага ствала ўверх пад вострым вуглом або вертыкальна (выключаючы пірамідальныя формы), каб пазбегнуць іх абломвання і ўтварэння ран на ствале, а таксама галіны, размешчаныя паблізу паветраных камунікацый.

Фармовачнае абразанне дрэў, кустоў (п.34 Правілаў) праводзіцца з мэтай захавання натуральнай формы дрэў і хмызнякоў, альбо надання кроне зададзенай формы (шарападобнай, конусападобнай, цыліндрычнай і іншай).

А амаладжальная абрэзка дрэў, кустоў (п.35 Правілаў) праводзіцца з мэтай павышэння працягласці жыцця раслін шляхам частковага або поўнага выдалення сукоў старой кроны. Амаладжальная абрэзка дрэў, кустоў ажыццяўляецца да зоны з'яўлення новых маладых пабегаў, абразаючы старыя галіны на 1/2–3/4 агульнай даўжыні.

Такім чынам, забарона на правядзенне работ па кранаванню (топінгу) дрэў, калі пры абразанні цалкам выдаляюцца крона і верхняя частка ствала дрэва, тычыцца ўсіх відаў абрэзкі, якія ўстаноўлены Правіламі.

Паколькі кранаванне (топінг) дрэў ажыццяўляўся з поўным выдаленнем кроны і верхняй часткі ствала дрэва, у нас ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што спецыялісты ДП «Віцебскі Зелянбуд» не азнаёмленыя з палажэннямі Правілаў (у частцы абрэзкі дрэў).

Мы патрабуем:

• правесці праверку выкладзеных у гэтым звароце фактаў парушэння Правілаў правядзення абрэзкі дрэў;

• патлумачыць, на якой падставе праводзіліся работы па кранаванню (топінгу) дрэў з поўным выдаленнем кроны і верхняй часткі ствала дрэва, калі яны забароненыя ў адпаведнасці з часткай восьмай п.36 Правілаў?

• забяспечыць праходжанне работнікамі, якія выконваюць работы па абрэзцы дрэў, навучання (стажыроўкі) па авалодванні тэхнікай абрэзкі дрэў, кустоў;

• устанавіць службовых асоб, вінаватых у правядзенні работ па кранаванню (топінгу) дрэў з поўным выдаленнем кроны і верхняй часткі ствала дрэва, а таксама ў парушэнні нарматыўных прадпісанняў часткі восьмай п.36 Правілаў, і прыцягнуць іх да дысцыплінарнай адказнасці;

• праінфармаваць у адказе на гэты зварот аб прынятых да вінаватых службовых асоб мер дысцыплінарнай адказнасці;

• забяспечыць спыненне практыки абрэзкі дрэў "пад слуп" у нашым горадзе.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (пункт 1 артыкула 18 Закона ад 18.07.2011 года № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб");

• забяспечыць уважлівае і адказнае стаўленне да разгляду гэтага звароту; не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (падпункт 1.1 пункта 1 дырэктывы ад 27.12.2006 года № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»).

Читать далее: