PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5354
14 июня 2022

Улічваць пачуцці праваслаўных вернікаў пры складанні календара гарадскіх суботнікаў

У Віцебску два гады запар гарадскі суботнік прызначаюць на Траецкую бацькоўскую суботу, што кранае рэлігійныя пачуцці вернікаў, абмяжоўваючы іх у магчымасці выканання абраду. Просім прызначаць суботнікі з улікам распарадку важных рэлігійных дзён Беларусі.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Гарадскія суботнікі ў Віцебску, якія папярэднічалі Дню горада, у мінулым і сёлетнім гадах, прызначаліся ў важны для праваслаўных вернікаў дзень, а менавіта Траецкую бацькоўскую суботу.

Мінулы год: 19 чэрвеня (прыкладаем скрыншот аб'явы ў "Віцьбічах").

Бягучы год: 11 чэрвеня (спасылка на аб'яву на сайце гарвыканкама — https://vitebsk.gov.by/ru/aktual_info-ru/view/gorodskoj-subbotnik-projdet-v-vitebske-11-ijunja-26613//).

У Траецкую бацькоўскую суботу хрысціяне імкнуцца пабыць у храме на Літургіі, пабыць на паніхідзе, літыі ці парастасе (у залежнасці ад графіка памінальных службаў), а таксама наведаць могілкі, каб прыбрацца на іх і ўшанаваць памяць памерлых. З улікам лагістыкі гэтыя справы могуць заняць паўдня, калі нават не ўвесь дзень.

У сваю чаргу, у Беларусі адзін з памінальных дзён, а менавіта Раданіца, зусім выдзелены ў непрацоўны дзень, чым забяспечаны ўлік дзяржавай рэлігійных пачуццяў праваслаўных (і ня толькі іх).

Таму прызначэнне суботнікаў на гэтыя — памінальныя — дні стварае перашкоды для выканання рэлігійнага абраду, які складае уклад хрысціяніна.

Просім улічыць гэтыя абставіны пры складанні графіка гарадскіх суботнікаў у будучыні: не прызначаць суботнікі на такія важныя ў рэлігійным значэнні дні.

Читать далее: