PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5370
21 июня 2022

Повышенная смертность священников БПЦ в период пандемии

У Беларусі індэкс смяротнасці святароў БПЦ ад наступстваў перанесенай каранавіруснай інфекцыі амаль у 5 разоў перавышае сярэдні індэкс па краіне. Просім даць каментар па дапушчальнасці такога перавышэння індэкса і рэкамендаваць меры па прадухіленню з'явы.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Паводле звестак прэс-службы БПЦ, па стане на 13 снежня 2021 года, сярод духавенства ў епархіях Беларускага Экзархату зафіксавана 787 пацверджаных выпадкаў захворвання каранавіруснай інфекцыяй, пры гэтым 28 клірыкаў памерлі ад ускладненняў, выкліканых гэтай інфекцыяй.

Спасылка на старонку сайта БПЦ з прыведзеным фрагментам справаздачы: http://church.by/news/sinod-bpc-prizval-duhovenstvo-i-pastvu-ne-ostavljat-molitv-o-prekrashenii-vredonosnogo-povetrija-zdravii-boljashih- darovanii-pomoshi-bozhiej-i-kreposti-sil-medrabotnikam-i-o-upokoenii-dush-pochivshih

Індэкс смяротнасці святароў БПЦ ад ускладненняў каранавіруснай інфекцыі склаў у такім выпадку 3,56%.

У сваю чаргу, па даных Міністэрства аховы здароўя на гэтую ж дату (13 снежня 2021 года), у Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 675 734 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, пры гэтым памерлі ад ускладненняў, выкліканы каранавіруснай інфекцыяй, 5289 чалавек.

Спасылка на штодзённую справаздачу Міністэрства аховы здароўя: https://t.me/minzdravbelarus/3791.

Індэкс смяротнасці грамадзян Рэспублікі Беларусь ад ускладненняў каранавіруснай інфекцыі склаў у такім выпадку 0,78%.

Назіраецца амаль пяціразовае (3,56/0,78 = 4,56) перавышэнне індэкса смяротнасці ад ускладненняў каранавіруснай інфекцыі святароў у параўнанні з сярэднім па насельніцтве Беларусі, што выклікае абгрунтаваную занепакоенасць.

У сувязі з такой высокай анамаліяй паказчыка індэкса, просім:

• растлумачыць, ці дапушчальна натуральнымі прычынамі (знаходжаннем у групе рызыкі і т. п. фактарамі) такое шматразовае перавышэнне індэкса смяротнасці для асобных катэгорый грамадзян (у дадзеным выпадку духавенства БПЦ) у параўнанні з сярэднім па насельніцтве; ці вядомыя медыцынскай статыстыцы выпадкі такіх разыходжанняў індэкса ў выпадку каранавіруснай інфекцыі?

• у выпадку непацвярджэння такой дапушчальнасці натуральнымі прычынамі — пракаментаваць магчымыя фактары, якія паўплывалі на падвышаную смяротнасць духавенства БПЦ ад перанесеных наступстваў;

• даць рэкамендацыі па прадухіленні ў будучыні падвышанай смяротнасці клірыкаў БПЦ (і іншых сацыяльна ідэнтычных груп у Беларусі) ад інфекцый падобнага тыпу ўздзеяння на чалавека.

Читать далее: