PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №546
15 февраля 2017

Пасёлку Трактарнага завода - статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а не знос!

Просім перагледзець рашэнне Мінгарвыканкама аб зносе 2-павярховых дамоў жылога пасёлка Мінскага Трактарнага завода (найперш - дзесяці адселеных дамоў у межах вуліц Чабатарова, Шчарбакова, Клумава, Стаханаўскай).
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Просім перагледзець рашэнне Мінгарвыканкама аб зносе 2-павярховых дамоў жылога пасёлка Мінскага Трактарнага завода (найперш - дзесяці адселеных дамоў у межах вуліц Чабатарова, Шчарбакова, Клумава, Стаханаўскай).

Рашэнне аб зносе было прынята ва ўмовах адсутнасці ў пасёлка статуса помніка архітэктуры, але звяртаем вашую ўвагу на тое, што меркаванні чыноўнікаў і грамадскасці (у т.л. экспертаў і вялікай часткі мясцовых жыхароў) па гэтым пытанні кардынальна разышліся. Эксперты (слынныя архітэктары, гісторыкі, дзеячы культуры, турызму) сцвярждаюць, што пасёлак Трактарнага завода, збудаваны ў канцы 1940-х – пачатку 1950-х гадоў, з’яўляецца ўнікальным узорам савецкага прадуманага горадабудаўнічага падыходу, сімвалізуе клопат дзяржавы аб працаўніках завода. Усе збудаванні пасёлка ў комплексе – дбайна складзены ансамбль, у якім выверана ўсё, ад упрыгожанняў дамоў да павярховасці кожнага з будынкаў, што стварае ўтульныя, чалавека-арыентаваныя ўмовы для пражывання.

Сучасныя праекты перабудовы раёна, якія маюць на мэце будаўніцтва 5-7 павярховых дамоў замест 2-павярховых (якія складаюць пераважную частку гістарычнай забудовы пасёлка) пагражаюць цалкам знішчыць задуму савецкіх архітэктараў, якая ў значнай ступені захавалася ў сучасным вобліку раёна, нягледзячы на некаторыя страты. Такім чынам, горад можа страціць адзін з цікавых як з гістарычнага, так і эстэтычнага гледзішча куткоў, які з'яўляецца прыемным асяродкам для гараджан і выклікае зацікаўленасць у гасцей горада.

Заклікаем перагледзець пытанне аб наданні пасёлку Трактарнага завода (ці асобнай яго часткі) статуса архітэктурнага / гістарычнага помніка, што спрыяла б захаванню архітэктурнага вобліка горада і яго развіццю як турыстычнай зоны.

Читать далее: