PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5466
29 августа 2022

Знішчэнне гістарычнага даху мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура

Арыгінальны дах з асаблівым малюнкам музея майстэрні ў цэнтры Мінска знішчаецца, на яго месцы будуць плоскія лісты металу.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Будынак мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Ісакавіча Азгура, размешчаны па адрасе: г.Мінск, вуліца Азгура, 8 (далей – Будынак) мае статус матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці, помніка архітэктуры з шыфрам 713Д000005. Будынак пабудаваны ў 1984 годзе архітэктарам Вальменам Мікалаевічам Аладавым і з'яўляецца прадстаўніком савецкага архітэктурнага мадэрнізму. Будынкаў у дадзеным архітэктурным стылі, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, вельмі мала.

На момант канца жніўня 2022 гады на Будынку праводзяцца працы па капітальным рамонце даху (фота 1, 2). Падчас гэтых прац арыгінальны дах замяняецца на новы, выгляд якога не адпавядае арыгінальнаму: замест лістоў асаблівай формы, якія накрывалі адзін аднаго, тым самым ствараючы асаблівыя «малюнак" (фота 3, 4), усталёўваюцца прамыя металічныя лісты (фота 5). Па стане на 29 жніўня 2022 года працы на аб'екце яшчэ не скончаны, а элементы арыгінальнага даху ўсё яшчэ знаходзяцца на тэрыторыі музея (фота 6, 7).

Мы лічым, што новы дах змяняе гістарычнае аблічча Будынку і не быў узгоднены.

Згодна з першым пунктам артыкула 109 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2016 года № 413-З (далей – Кодэкс аб культуры), пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасці, змяненне гісторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры ўмове навуковага абгрунтавання гэтага змянення. 

Згодна з другім пунктам артыкула 109 Кодэкса аб культуры, заключэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Радай на падставе навукова-даследчых матэрыялаў. 

Згодна з першым пунктам артыкула 110 Кодэкса аб культуры пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы не павінна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку стварэнне перашкод для візуальнага ўспрымання іх аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору.

Адпаведна артыкулу 20.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 6 студзеня 2021 года №91-З (далей – КаАП), невыкананне прадугледжаных заканадаўствам аб культуры абавязкаў па падпісанні і (або) прытрымліванні патрабаванняў ахоўных абавязацельстваў - для юрыдычнай асобы цягне накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь.

Згодна з артыкулам 20.2 КаАП, парушэнне парадку і (або) умоў выканання работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях або ўчыненне дзеянняў, якія ствараюць пагрозу знішчэння, пашкоджання гісторыка-культурных каштоўнасцей, - для юрыдычнай асобы цягне накладанне штрафу ў памеры да пяцісот базавых велічынь.

На падставе дадзеных артыкулаў патрабуем спыніць працы по змене даху і аднавіць яго арыгінальны выгляд.

Читать далее: