PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №553
22 февраля 2017

Аб наданьні беларускай традыцыі дарыць 23 лютага шкарпэткі мужчынам статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці

Зробім мужчынскае сьвята сапраўдным! Сапраўдным мужыкам - сапраўдныя шкарпэткі!
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

На працягу значнага гістарычнага пэрыяду, пачынаючы з 20-х гадоў мінулага стагоддзя й па сёньняшні дзень, штогод 23 лютага ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца як мужчынскае сьвята (у часы СССР - "День Советской Армии и Военно-морского флота СССР", цяпер - "День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь"). У гэты дзень беларусы звычайна дораць усім без выключэньня асобам мужчынскага полу невялікія падарункі. Прычым, самы распаўсюджаны падарунак у гэты дзень яшчэ з савецкіх часоў - мужчынскія шкарпэткі. Традыцыя віншаваць усіх мужчын без выключэньня й безадносна іх стаўленьня да ваеннай службы глыбока ўкаранілася ў нашым грамадзтве. Гэтак сама, як і традыцыя дарыць у гэты дзень шкарпэткі. Нават вытворцы шкарпэтак рыхтуюцца да сьвята 23 лютага адпаведным чынам: https://news.tut.by/culture/532577.html

Лічым, што гэтая традыцыя вартая таго, каб ёй надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

На падставе п. 5.13 "Положения о Министерстве культуры" (зацьверджана пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь 17.01.2017 № 40) просім прыняць рашэньне аб наданьні нематэрыяльнай культурнай каштоўнасьці "Традыцыя дарыць шкарпэткі мужчынам штогод 23 лютага" статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Читать далее: