PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5626
14 июня 2023

Смерці на Светлагорскім ЗБЦ

За апошнія чатыры няпоўных года на Светлагорскім ЗБЦ адбылася тры буйныя надзвычайныя здарэнні, у выніку якіх на 08.06.23 года агулам загінула пяць чалавек.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

07.06.23 года на Заводзе Беленай Цэлюлозы ААТ «Светлагорскі ЦКК», адбылася надзвычайнае здарэнне, у выніку якога па папярэдніх дадзеных на 08.06.23 года, былі знойдзены астанкі трох загінуўшых. Гэтая трагедыя – не першая з моманту пуску завода ў эксплуатацыю ў 2017г.

Пачынаючы з 2020г. яшчэ ў дзьвух надзвычайных сітуацыях (30 ліпеня 2020г. і 19 кастрычніка 2020г.) загінулі 2 чалавекі. Светлагорскі ЗБЦ ААТ «Светлагорскі ЦКК» адносіцца да катэгорыі выбухованебяспечных прадпрыемстваў. Абсталяванне і тэхналагічны працэс на такіх прадпрыемствах павінны адпавядаць патрабаванням міжнародных стандартаў па IЕС 60079-10-1:2020.

Улічваючы тое, што аварыйныя сітуацыі на выбухованебяспечным прадпрыемстве працягваюцца, маштабы аварый растуць і павялічваецца колькасць ахвяр, ёсць упэўненасць аб пастаянным парушэнні нарматываў не толькі міжнародных стандартаў, але і ведамасных інструкцый па эксплуатацыі абсталявання і пастаяннага і сістэматычнага парушэння правіл бяспечнай працы на выбухованебяспечным прадпрыемстве.

Кіраўніцтва ўпэўнівае беларусаў і жыхароў краіны, што на Светлагорскім ЗБЦ ААТ «Светлагорскі ЦКК» усё добра!!! Аднак, калі на прадпрыемстве ўсё добра, то чаму за чатыры апошніх няпоўных каляндарных гады на Светлагорскім ЗБЦ адбылася тры буйныя надзвычайныя здарэнні, у выніку якіх на 08.06.23 года агулам загінула пяць чалавек? Чаму судовы працэс, ад 17.08.21года па факце смерці працаўніка ЗБЦ Аляксея Сасноўскага, па просьбе кіраўніцтва завода зрабілі зачыненым? Па словах абвінавачанага начальніка змены В. Калінчанка: тэхналагічны працэс з'яўляецца камерцыйнай таямніцай. Але тэхналогіі падобнай вытворчасці ёсць у адкрытым доступе і не ўяўляюць ніякай таямніцы.

За гібель А. Сасноўскага панеслі крымінальную адказнасць начальнік змены і ўкладчык-упакоўшчык, гэта значыць малодшы склад працаўнікоў, а не тыя, хто ўдзельнічаў у прыняцці рашэння аб будаўніцтве ЗБЦ, хто непасрэдна зацвярджаў праект, заснаваны на састарэлых тэхналогіях, хто выкарыстоўваў няякасныя матэрыялы і абсталяванне, хто кантраляваў працэс будаўніцтва, хто наўмысна парушаў беларускае заканадаўства як у галіне аховы навакольнага асяроддзя, так і ў галіне бяспекі працы.

Сыходзячы з вышэй напісанага, МЫ грамадзяне і жыхары Рэспублікі Беларусь падпісаўшыя гэтую петыцыю, патрабуем:

Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь:

1. узяць пад асабісты кантроль раследвання надзвычайнага здарэння, адбыўшагася 07 чэрвеня 2023г. на Заводзе Беленай Цэлюлозы ААТ «Светлагорскі ЦКК».

2. у сувязі з тым, што за чатыры няпоўныя каляндарныя гады на Светлагорскім ЗБЦ адбыліся тры буйныя надзвычайныя здарэнні, распачаць расследаванне аб кампетэнцыі кіраўніцтва Светлагорскага ЦКК і кіраўніцтва Беллесбумпрама ў галіне дапушчэнняў парушэнняў тэхналагічных і тэхнічных працэсаў, і дапушчэнняў сістэматычных парушэнняў бяспекі працы пад час будаўніцтва і эксплуатацыі Светлагорскага ЗБЦ, і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

3. зрабіць суд па заведзенай крымінальнай справе аб надзвычайным здарэнні якое адбылася 07.06.23 года на Заводзе Беленай Цэлюлозы ААТ «Светлагорскі ЦКК» публічным і галосным.

Дэпутату Светлагорскага раёна:

1. узяць пад асабісты кантроль раследвання надзвычайнага здарэння, адбыўшагася 07 чэрвеня 2023г. на Заводзе Беленай Цэлюлозы ААТ «Светлагорскі ЦКК».

2. паведамляць грамадзянам пра ход расследавання праз СМІ.

3. спрыяць у атрыманні матэрыяльных дапамог у максімальна вялікіх памерах і ў максімальна кароткія тэрміны сем’ям загінуўшых і пацярпелым у выніку надзвычайнага здарэння, адбыўшагася 07 чэрвеня 2023г. на Заводзе Беленай Цэлюлозы ААТ «Светлагорскі ЦКК».

Читать далее: