PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5647
04 июля 2023

Адмяніць рашэнне аб перайменаванні сквера ў Магілёве

Просім адмяніць рашэнне Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 7 чэрвеня 2023 г. № 51-8 «О присвоении наименования элементу улично-дорожной сети города Могилева» праз неналежнае выкананне палажэнняў
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Просім адмяніць рашэнне Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 7 чэрвеня 2023 г. № 51-8 «О присвоении наименования элементу улично-дорожной сети города Могилева» праз неналежнае выкананне палажэнняў закона «Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў» у частцы правядзення апытання меркавання грамадзян.

Паводле адказу Магілёўскага гарвыканкама вывучэнне грамадскай думкі па пытанні перайменавання ў г.Магілёве сквера імя Герцэна ў Тэатральны сквер праведзена ім з 17 мая 2023 г. па 1 чэрвеня 2023 г. Большасцю грамадзян быццам бы падтрымана ініцыятыва па пытанні перайменавання ў г.Магілёве сквера імя Герцэна ў Тэатральны сквер.

Паводле «Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў»:

В случае одобрения предложения областным (Минским городским) исполнительным комитетом он:

публикует это предложение в средствах массовой информации административно-территориальной единицы, территориальной единицы, являющейся населенным пунктом, на территории которой расположен физико-географический объект, для ознакомления граждан, за исключением случая, когда оно было внесено гражданами после проведения по этому вопросу местного референдума. При опубликовании предложения указывается адрес (адреса), по которому (по которым) осуществляется сбор мнений граждан по данному вопросу.

Але вывучэнне грамадскай думкі па пытанні было выканана ў форме галасавалкі на сайце гарвыканканкама (http://mogilev.gov.by/ru/ob-yavleniya-goroda/48271-vnimanie-izuchenie-obshchestvennogo-mneniya.html), адсутнічаў адрас (адрасы), па якім збіраліся меркаванні, грамадзяне былі абмежаваныя ў выбары паміж 2 пунктамі і не маглі выказвацца на карысць іншых варыянтаў. Акрамя таго правядзенне апытання меркавання жыхароў праз выкарыстанне прастой ананімнай галасавалкі на сайце выканкама не дае пацвярджэння таго, што гэтыя людзі з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, як таго патрабуе Закон, а таксама дае магчымасці для злоўжыванняў інструментам праз выкарыстанне розных браўзераў, іншых прылад, ВПН-сервісаў.

Просім правесці паўторнае абмеркаванне з выкарыстаннем традыцыйных сродкаў, напрыклад, зваротаў на электронную пошту.

Акрамя таго зважаем на той факт, што назву Тэатральнай ужо носіць плошча перад гарадскім тэатрам, дубляванне назваў у адным месцы не мае сэнсу. Куды больш важна, на нашу думку, вярнуць у гарадскую тапаніміку назвы, якія на дадзены момант вымыліся з ужытку, але раскрываюць багатую гісторыю горада. Дадзены сквер узнік на месцы зрытага гарадскога ўмацавання Старога горада (аналагічным чынам узніклі скверы ў Парыжы, Вене і іншых еўрапейскіх гарадах), так званага Блізкага вала, які меў з гэтага боку дзве брамы - Каралеўскую і Ветраную. Таму было б лагічна даць назву «Сквер Блізкі вал» (або «сквер Ветраная брама», «Ветраны сквер»).

Вялікая праца па вяртанні гістарычных тапонімаў на карту горада праз назвы сквераў і паркаў была праведзена ў апошнія дзесяцігоддзі ў Мінску, не зразумела навошта ў Магілёве наноў вынаходзяць свой асаблівы шлях у гэтай галіне, калі можна проста пераняць удачны досвед.

Читать далее: