PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5648
04 июля 2023

Разбураныя лесвіцы ў Віцебску

Шмат лесвіц у Віцебску ў разбураным і аварыйным стане. Патрабуюць тэрміновага рамонту.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Цягам чатырох месяцаў (з сакавіка па чэрвень) 2023 года віцяблянамі пададзены шмат заявак у партал «Мая Рэспубліка Беларусь» наконт стану лесвіц у горадзе ў месцах агульнага карыстання.

Аўтары пазначаюць, што лесвічныя маршы знаходзяцца ў аварыйным стане і ўяўляюць небяспеку: прыступкі разламаныя, шэрагі адышлі, дзесьці прыступкі наогул адсутнічаюць, ствараючы тым самым перашкоду для хады.

Аднак гэтыя звароты літаральна праігнараваныя, частка заявак пратэрмінаваная, а адна з заявак наогул пераведзена ў план бягучага рамонту на 2024 год і закрыта без усялякага рамонту.

Прывядзем прыклады.

Лесвічны марш з вул. Разіна да дома па вул. Фрунзэ 22, корп. 3 знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане. Шмат прыступак адваліліся. Карыстацца ёй немагчыма. Спярша пададзеную па ёй заявку адхілілі, злучыўшы з заяўкай 547.1.170423, але гэта было памылкай, бо ў гэтай заяўцы быў іншы характар недахопу (несанкцыянаваныя надпісы). Пасля таго, як была зарэгістравана новая заяўка пад нумарам 548.16.190423, яе перакідвалі паміж рознымі інстанцыямі і прынялі рашэнне ўключыць яе ў план рамонту на 2024 год. Але лічу, што такі падыход з’яўляецца недапушчальным.

Яна знаходзіцца ў аварыйным стане і ўяўляе небяспеку. Пацвярджальныя матэрыялы прыкладваюцца да звароту. Пры гэтым мясцовыя жыхары працягваюць накіроўваць новыя заяўкі, бо лесвіца ўяўляе сапраўдную небяспеку. Да прыкладу, у чэрвені была пададзена заяўка пад

нумарам 593.1.160623, якая па стане на 5 ліпеня знаходзіцца ў стане «прызначаны выканаўца».

У дрэнным і аварыйным стане знаходзіцца лесвіца каля прыпынку «Вул. Генерала Маргелава» (недалека ад дома 48 па вул. Чкалава). Ёй карыстаюцца многія, бо яна вядзе да гандлёвага цэнтру «Грын», да паліклінікі. Але яна таксама з-за раззламаных прыступкаў даволі небяспечная. Людзі пажылыя, дзеці, маламабільныя не могуць ёй часта наогул скарыстацца. Заяўка па гэтай лесвіцы пад нумарам 593.3.050623 знаходзіцца ў статусе «пратэрмінаваная».

Па ўсёй працягласці разбураны борт лесвіцы сходу з Юбілейнага маста. Заяўка, якая была пададзена ў сакавіку 2023 года пад нумарам 593.18.270323 знаходзіцца ў статусе «пратэрмінаваная» ужо некалькі месяцаў.

Цалкам разбураныя лесвічныя маршы лесвіцаў (не адной!) да пуцеправода Металістаў. Там пададзеныя ўжо шмат заявак (напрыклад, 593.4.120623), але ўсе гэтыя заяўкі былі праігнараваныя. Карыстацца гэтай лесвіцай цяжка нават здаровым людзям, не кажучы ўжо пра пажылых ці дзяцей.

Каля дамоў (з вонкавага боку і ў дварах) па вул. Чэхава знаходзяцца некалькі лесвіцаў. Яны таксама ў дрэнным стане, частка прыступак зруйнаваны. Пададзеныя па ім заяўкі аб’ядналі ў адну пад нумарам 548.15.290323 і перавялі ў план бягучага рамонту.

У вельмі дрэнным стане і лесвіца ў двары дома 7а па вул. Марка Шагала – гэта цэнтр горада, няхай і дваравы. Заяўку пад нумарам 548.20.280623 перавялі ў план бягучага рамонту да 29 мая 2026 года. То бок 3 гады трэба чакаць і бачыць, як на гэтых прыступках ламаюць ногі жыхары?

Па прыведзеным прыкладам прыкладваем неабходныя фотаздымкі, каб быў бачны маштаб небяспекі і аварыйнасці. Згодна з арт.41 і арт.43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 №108-З;Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь; выканкамы ў межах сваёй

кампетэнцыі арганізуюць працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.

У адпаведнасці з п.9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў (зацв. пастановай Саўміна ад 28.11.2012 №1087) спецыялізаваныя арганізацыі па ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі ў межах абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў мерапрыемства па змесце (эксплуатацыі) і рамонце пешаходных шляхоў, у тым ліку лесвіц.

Улічваючы вышэйпададзенае, патрабуем:

• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану лесвіц;

• вылучыць грашовыя сродкі на рамонт названых у звароце лесвіц;

• зрабіць у максімальна сціснутыя тэрміны рамонт у адпаведнасці з Патрабаваннямі нарматыўных (а таксама тэхнічных) нарматыўных прававых актаў;

• прыцягнуць да адказнасці ўсіх службовых асобаў, якія займаліся цяганінай у выпраўленні такіх

небяспечных недахопаў тэхнічных сродкаў перамяшчэння грамадзян.

Пры разглядзе гэтага звароту патрабуем:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п. 1 арт. 18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);

• забяспечыць уважлівае і адказнае стаўленне да разгляду гэтага звароту;

• не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп.1.1 п. 1 дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 ;Аб дэ бюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва;).

Читать далее: