PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5664
26 июля 2023

Аб наданнi адной з вулiц Мінска iмя Генадзя Грушавога

Разглядзець пытанне аб перайменаванні адной з вуліц Мінска ў гонар Генадзя Грушавога.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Генадзь Грушавы (1950-2014) - доктар філасофіскіх навук (1994), прафесар (1995), дэпутат Вярхоўнага Савета 12 і 13 скліканняў. Дзякуючы Фонду «Дзецям Чарнобыля», які ён заснаваў і ўзначаліў у 1989 годзе, 160 тысяч беларускіх дзяцей з чарнобыльскіх раёнаў атрымалі лячэнне і прайшлі аздараўленне ў Еўропе, Канадзе, іншых краінах свету, каля 2 мільёнаў беларусаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, атрымалі дапамогу і лекі.

Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 года ў Мінску. Кандыдат філасофскіх навук (1976), затым – доктар філасофскіх навук, прафесар Інстытута сучасных ведаў (Мінск).

Адзін з арганізатараў Беларускага народнага фронта “Адраджэньне” (1989). У 1989 годзе стаў старшынём праўлення Беларускгаа дабрачыннага фонда “Дзецям Чарнобыля” (1989-2012). Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац па філасофіі і паліталогіі. Каардынаваў працу першай асамблеі чарнобыльскіх народаў, якая прайшла 25-26 лістапада 1989 года ў Мінску.

“Не медыкі, а філосаф Грушавы здолеў звярнуць увагу Еўропы і свету на маштабы чарнобыльскай катастрофы і неабходнасць ратаваць генафонд найбольш пацярпелай краіны”, - пісаў пра Грушавога пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Памёр Генадзь Грушавы 28 студзеня 2014 года ад “чарнобыльскай хваробы” – раку крыві.

Заслугі Генадзя Грушавога, які здолеў арганізаваць сусветнага маштабу кампанію дапамогі беларусам, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы, немагчыма ацаніць.

Таму лічым неабходным:

1. Разглядзець пытанне аб перайменаванні адной з вуліц Мінска ў гонар Генадзя Грушавога.

2. Пры немагчымасці перайменавання разглядзець пытанне аб наданні iмя Генадзя Грушавога адной з вуліц Мінска, якая праектуецца альбо будуецца.

Читать далее: