PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5733
27 ноября 2023

Пліткавае пакрыцце вуліц горада Віцебска

У занядбаным стане пліткавае пакрыцце ў многіх месцах на вуліцах гістарычнага цэнтра Віцебска. Просім уключыць рамонт пакрыцце ў план на 2024 год.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Цягам 2023 года месцічамі Віцебска былі пададзены больш за паўсотні скаргаў наконт стану пліткавага пакрыцця праезнай і пешаходнай частак шэрагу вуліц у гістарычным раёне горада.

Сапраўды пліткавае пакрыццё ў многіх месцах на вуліцах Суворава, Талстога, Янкі Купалы, Пушкіна, Успенскай плошчы, плошчы Леніна, тратуара каля прыпынка "Плошча Леніна" на баку Парка Партызанскай славы ім. Міная Шмырова, тратуарах каля прыпынкаў "Ратуша" (на абодвух баках вул. Леніна) знаходзіцца ў даволі занядбаным стане: месцамі пліткі разламаныя, недзе яны ўжо адсутнічаюць. Акрамя парушэння цэласнасці плітак назіраюцца вялікія праблемы з яе роўнасцю: месцамі ўтварыліся хвалі, грабяні і падэшвы якіх ствараюць буйныя перашкоды для перамяшчэння пешаходаў. Некаторыя прыклады прыкладваем да звароту ў фотаздымках.

У шэрагу выпадкаў праблема набывае стан небяспекі для ўдзельнікаў руху: пешаходаў і аўтаўладальнікаў. Ды і агулам знешні выгляд разбуранага пакрыцця стварае дрэнную рэпутацыю занядбанасці дагляду вулічнай інфраструктуры: у шматлікіх відэароліках турыстаў, якія наведалі наш горад, тыя скардзяцца, што ў цэнтры горада яны мусяць хадзіць зігзагамі, каб не спатыкацца. Яны хвалююцца, што такі стан пакрыцця не адпавядае статусу фестывальнага горада.

Самімі заяўнікамі гэтага зварота была пададзена каля двух дзесяткаў заявак праз службу "Мая Рэспубліка Беларусь" 115.бел наконт пліткавага пакрыцця пазначаных вышэй вуліц. Прыкладваем спіс публічных ідэнтыфікатараў гэтых заявак:593.2.190723593.5.250723593.6.250723593.4.270723593.4.270723593.16.280723593.2.040823593.3.040823593.4.140823593.10.150823593.11.210823593.11.040923593.7.140923593.2.091023593.4.091023593.4.241023593.5.241023593.23.091123593.3.211123

Усе яны былі закрыты без рамонту з абяцаннем заняцца рамонтам ў 2024 годзе. Тэкст адказу па некаторым з іх прыкладваем да звароту. Старшыня Віцебскага гарвыканкама Генадзь Сабыніч, які нядаўна ўступіў на пасаду, даў 24 лістапада 2023 года першае інтэрв'ю гарадской газеце «Віцьбічы» і распавёў пра пераўтварэнні, якія чакаюць абласны цэнтр. Сярод іншага ён закрануў і тэму рамонту на некаторых вуліцах з праблемай пліткавага пакрыцця. Але чытачы звярнулі ўвагу, што пазначаныя толькі дзве вуліцы (Суворава і Талстога) і Успенская плошча з тых, што маюць вышэй пазначанаю праблему. 

Гіперспасылка на артыкул газеты: 

https://www.vitbichi.by/news/obshchestvo/ot_ploshchadi_pobedy_i_do_periferii_gennadiy_sabynich_v_intervyu_vitbicham_rasskazal_o_preobrazovani/

Такім чынам мы, заяўнікі, асцерагаемся, што іншыя месцы могуць апынуцца па-за ўвагай гарадскіх службаў, а плітачнае пакрыццё на іх працягне разбурацца ў наступным годзе.

Згодна з артыкуламі 41 і 43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі арганізуюць работу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. П.7.3 Санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да зместу тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый», зацв. пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2011 №110 (далей - Санітарныя правілы) замацаваў, што на тэрыторыі населенага пункта пешаходныя зоны павінны мець цвёрдае пакрыццё і своечасова рамантавацца. Таксама адзначым, што п.9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 № 1087 (далей – Правілы добраўпарадкавання) устанавіў, што спецыялізаваныя арганізацыі па ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі ў межах абавязкаў абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА мерапрыемствы па рамонце тратуараў і пешаходных шляхоў (тратуары, алеі) бульвары, пешаходныя вуліцы і плошчы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).

На падставе вышэйсказанага, патрабуем:

• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану пліткавага пакрыцця ўсіх месц лакацый, пазначаных ў звароце (на вуліцах Суворава, Талстога, Янкі Купалы, Пушкіна, Успенскай плошчы, плошчы Леніна, тратуара каля прыпынка "Плошча Леніна" на баку Парка Партызанскай славы ім. Міная Шмырова, тратуарах каля прыпынкаў "Ратуша" (на абодвух баках вул. Леніна);

• вылучыць грашовыя сродкі на рамонт пліткавага пакрыцця на пазначаных лакацыях;

• уключыць рамонт пліткавага пакрыцця на пазначаных лакацыях у план на 2024 год;

• прадугледзіць рамонт з забяспячэннем гарантыйнага абслугоўвання на некалькі гадоў з выкарыстаннем пліткавых матэрыялаў з доўгім тэрмінам карыстання, каб не склалалася патрэба частага абнаўлення ды замены плітак;

• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні пешаходных шляхоў.

Пры разглядзе гэтага звароту патрабуем:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п. 1 арт. 18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);

• забяспечыць уважлівае і адказнае стаўленне да разгляду гэтага звароту;

• не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп.1.1 п. 1 дырэктывы ад 27.12.2006 № 2; Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва;).

Читать далее: