PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5727
16 ноября 2023

Cупраць бессэнсоўных назваў вуліц Астраўца

Супраць агульных абстрактных назваў вуліц Астраўца кшталту Народная, Жураўліная, Добрая, Сямейная, Салаўіная, Ясная, Дружбы, Мірная. Ёсць шмат беларусаў, чыё імя варта ўшанаваць у тапаніміцы горада.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Мы супраць агульных абстрактных назваў вуліц Астраўца. Прапанаваныя да прысваення назвы вуліц Народная, Жураўліная, Добрая, Сямейная, Салаўіная, Ясная, Дружбы, Мірная настолькі абстрактныя, што не нясуць у сабе аніякага сэнсу. У гэты час неўшанаванымі застаюцца імёны выдатных беларусаў, жыхароў Астравеччы, чыя дзейнасць на карысць грамадства мусіць быць прыкладам для ўсіх. Вось няпоўны пералік асоб, звязаных з краем, якіх варта ўшанаваць у гарадской тапаніміцы:

Альбін Стаповіч — паэт, публіцыст і музыкант.

Янка Быліна — паэт, драматург і святар з вёскі Лакцяны.

Мар’ян Богуш-Шышка — мастак з Трокенікаў.

Іосіф Гашкевіч — вучоны-мовазнавец, даследчык Японіі і Кітая, які правёў апошнія гады свайго жыцця ў Малях.

Леў Дабжынскі — мастак, пахаваны ў вёсцы Лоша ў 1938 годзе.

Казімір Сваяк — грамадска-палітычны дзеяч, паэт, драматург, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар, які нарадзіўся ў вёсцы Барані.

І пакуль гэтыя асобны не ўшанаваны, не зразумела як гаворка можа ісці пра ўшанаванне салаўёў і жураўлёў - які прыклад яны падаюць, які нацыянальны гонар яны абуджаюць у жыхароў горада? Ніякі.

Читать далее: