PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5774
25 января 2024

Аднавіць падсветку пешаходнага перахода ў Лагойску

У горадзе Лагойск не працуе падсветка пешаходнага перахода на скрыжаванні вуліц Цімчука і Майскай (насупраць ветстанцыі, першы заезд у РІЗ «Лугавы»).
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У горадзе Лагойск не працуе падсветка пешаходнага перахода на скрыжаванні вуліц Цімчука і Майскай (насупраць ветстанцыі, першы заезд у РІЗ «Лугавы»). На пешаходным пераходзе адсутнічае разметка.

Дадзены пешаходны пераход знаходзіцца ў самым пачатку межаў населенага пункта на аўтадарозе Р-3, на ўчастку, дзе адсутнічае шчыльная забудова ўздоўж дарогі. Падобнае спалучэнне фактраў значна павышае рызыку змяншэння ўвагі кіроўцы і крытычна важна, каб асвятленне працавала, а разметка была нанесена.

Згодна з арт. 43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2008 № 313-3 «Аб дарожным руху» арт. 16 пастанавіў, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў галіне дарожнага руху выяўляюць у межах сваёй кампетэнцыі прычыны і ўмовы, якія спрыяўць парушэнню Правіл дарожнага руху і (ці) здарэнню дарожна-транстпартнага здарэння, і прымаюць своечасовыя меры па іх ліквідацыі.

Просім:

- Аднавіць падсветку згаданага пешаходнага перахода ў максімальна кароткія тэрміны

- Аднавіць разметку пешаходнага перахода ў максімальна кароткія тэрміны

Читать далее: