PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5819
28 марта 2024

Разбураная дарога ў двары дома па пр. Будаўнікоў 24 корпус 1 у г. Віцебску

Дарожнае пакрыццё ў Віцебску ў двары дома па праспекце Будаўнікоў 24 корпус 1 знаходзіцца ў разбураным стане. Патрабуем неадкладнага рамонту дарогі.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Дарожнае пакрыццё ў Віцебску ў двары дома па праспекце Будаўнікоў 24 корпус 1 ўжо працяглы час знаходзіцца ў непрыдатным эксплуатацыйным стане, які не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Так, дарожнае пакрыццё на гэтай вуліцы мае наступныя дэфекты:

• уся дарога пакрыта выбоінамі;

• як следства — на працягу ўсёй вуліцы можна назіраць вялікую колькасць лужын;

• перамяшчацца на аўтамабілі па такой дарозе магчыма толькі на самай мінімальнай хуткасці.

Жыхарамі дома падаваліся неаднаразова заяўкі восенню 2023 года, заяўкі былі паўтораныя і ў лютым 2024 года. Напрыклад, праз партал «Мая Рэспубліка» былі зарэгістраваныя заяўкі пад нумарамі 553.3.23024, 553.8.280224. На жаль, гэтыя заяўкі за месяц так і не атрымалі ўвагі камунальных арганізацый і былі закрытыя без рамонту з абяцаннем перадаць іх у аддзел добраўпарадкавання ДП «ЖРЭТ г. Віцебска». 

Згодна з дадаткам Б СТБ 1291-2016 «Дарогі аўтамабільныя і вуліцы. Патрабаванні да эксплуатацыйнага стану, дапушчальнага па ўмовах забеспячэння бяспекі дарожнага руху», зацв. і ўв. у дзеянне пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2016 № 89, выбоіны — гэта мясцовыя разбурэнні дарожнага пакрыцця, у тым ліку ўмацаваных абочын, якія маюць выгляд паглыбленняў рознай канфігурацыі з рэзка акрэсленымі бакамі, якія ўтварыліся за кошт разбурэння матэрыялу пакрыцця або прасадкі землянога палатна.

Камфортнай язду па такой дарозе называць немагчыма. А дрэнны стан дарогі наносіць шкоду транспартным сродкам, якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзян, прадпрыемстваў і дзяржавы (якія трэба часцей рамантаваць). Па нашым меркаванні, дарожнае пакрыццё патрабуе неадкладнага рамонту. 

Фотаздымкі пазначанага ўчастку дарогі прыкладваюцца да гэтага звароту.

Адзначым, што СТБ 1291-2016 устанаўлівае гранічна дапушчальныя велічыні дэфектаў пакрыцця праезнай часткі аўтамабільных дарог. На нашу думку, дарожнае пакрыццё на ўчастку, названым вышэй, не адпавядае ўстаноўленым вышэй нормам.

Аўтарамі гэтага звароту неаднойчы назіраліся выпадкі псуты аўтатранспарту пры перамяшчэнні па дваравой дарозе. Былі выпадкі і заезду на тратуары з-за спробы аб'ехаць вялізныя выбоіны. Такая сітуацыя вельмі небяспечная.

Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.

У сваю чаргу, арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2008 № 313-З «Аб дарожным руху» ўстанавіў, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў галіне дарожнага руху выяўляюць у межах сваёй кампетэнцыі прычыны і ўмовы, якія садзейнічаюць парушэнню Правілаў дарожнага руху і (або) учыненні дарожна-транспартных здарэнняў, і прымаюць своечасовыя меры па іх устараненню.
У адпаведнасці з пп.5.1. п.5 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджаных пастановай Саўміна ад 28.11.2012 №1087, добраўпарадкаванне і эксплуатацыя тэрыторыі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, у мэтах прывядзення тэрыторыі ў стан, прыдатны для эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў, інжынерных і транспартных камунікацый, стварэння спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтва, і ўключаюць у сябе будаўніцтва ў адпаведнасці з зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыяй і эксплуатацыю пешаходных шляхоў (тратуары, пешаходныя вуліцы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).

На падставе вышэйсказанага, патрабуем:

• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану дарожнага пакрыцця дарогі ў двары дома па пр. Будаўнікоў, 24 корпус 1;

• вызначыць асоб, якія малі дачыненне да правядзення рамонтных работ на гэтай дарозе, але пры гэтым марудзілі справу да таго моманта, што карыстацца ёй стала немагчыма;

• прыцягнуць гэтых асоб да адказнасці ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам;

• прыняць меры па неадкладным капітальным рамонце ўказанага ў звароце ўчастка дарожнага пакрыцця;

• пазначыць дакладныя тэрміны, калі будуць пачаты і выкананы неабходныя рамонтныя работы.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты.

Читать далее: