PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5842
29 апреля 2024

Тратуар на пр. Перамогі ў Віцебску ў непрыдатным стане

У горадзе Віцебску на ўчастку пр. Перамогі паміж вуліцамі В.-Інтэрнацыяналістаў і Чкалава тратуары знаходзяцца ў стане, непрыдатным для эксплуатацыі. Просім аднавіць на іх асфальтнае пакрыццё.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У горадзе Віцебску на ўчастку пр. Перамогі паміж вуліцамі  В.-Інтэрнацыяналістаў і Чкалава тратуары знаходзяцца ў стане, непрыдатным для эксплуатацыі. 

Асфальтавае пакрыццё на ім мае моцны фізічны знос: назіраюцца глыбокія расколіны, месцамі выбоіны, сціранне пласта. Для мам з вазочкамі, інвалідаў-вазочнікаў і іншых маламабільных асоб такі стан тратуару наогул ўяўляе блакуючую перашкоду для перамяшчэння.
Фотаздымак гэтага тратуара прыкладваем да звароту.

Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.

П. 7. 3 Санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрыманню тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый», зацв. пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2011 №110, замацаваў, што на тэрыторыі населенага пункта пешаходныя зоны павінны мець цвёрдае пакрыццё, і своечасова рамантавацца і абслугоўвацца.

Таксама адзначым, што п. 9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 №1087, пастанавіў, што спецыялізаваныя арганізацыі па абслугоўванню вулічна-дарожнай сеткі ў межах зон абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА мерапрыемствы па рамонце тратуараў і пешаходных шляхоў (тратуары, алеі, бульвары, пешаходныя вуліцы і плошчы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).

На падставе вышэйсказанага, просім:

• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану тратуараў, пазначаных ў звароце;

• вылучыць грашовыя сродкі на абслугоўванне і рамонт пазначаных ў звароце тратуараў;

• правесці ў максімальна сціслыя тэрміны іх абслугоўванне, а таксама рамонт у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў;

• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні пешаходных шляхоў.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты

Читать далее: