PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5934
25 сентября 2024

За прысваенне імя адной з вуліц г. Мінска імем Ніла Гілевіча

Просім увекавечыць імя народнага паэта Ніла Гілевіча на карце Мінска, прысвоіўшы яго імя адной з вуліц горада, у гонар яго ўнёску ў беларускую літаратуру і культуру.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

30 верасня 2024 года спаўняецца роўна 93 гады з дня нараджэння вядомага народнага паэта Беларусі, перакладчыка, літаратуразнаўцы, фалькларыста, грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча. Мы, жыхары і госці горада Мінска, уважліва азнаёміліся з яго біяграфіяй і прыйшлі да высновы, што варта ўвекавечыць яго імя на карце горада Мінска.

Так, мяркуючы па дадзеных з яго біяграфіі: «У 1947 годзе Ніл Гілевіч пераехаў у Мінск. У 1951 годзе скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча, а ў 1956 - філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час вучобы ў вучылішчы працаваў настаўнікам у адной з мінскіх школ. З 1960 да 1986 г. працаваў на кафедры беларускай літаратуры БДУ. У 1989 годзе стаў кіраўніком Таварыства Беларускай мовы. На гэтай пасадзе ён працаваў да 1997 года, таксама падчас кіраўніцтва арганізацыяй з’яўляўся галоўным рэдактарам бюлетэня ТБМ - “Наша слова”. Праявіў сябе і на грамадскай ніве. Дэпутат Вярхоўнай рады БССР у 1985-1990 гадах. Дэпутат Вярхоўнай рады Беларусі 1990-1995 гадоў.» 29 сакавіка 2016 года памёр у Мінску ад анкалагічнага захворвання. На той момант яму было 84 гады. (https://hvali.by/narodnyie-poetyi-belarusi-nil-gilevich/)

Дзеля справядлівасці, варта адзначыць той немалаважны факт, што неўзабаве пасля смерці яго імя было прысвоена адной з вуліц горада Смаргоні.

Менавіта таму мы, ніжэйпадпісаныя жыхары і госці горада Мінска, кіруючыся арт. 20 Закона “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”, які ўстанаўлівае, што прапановы аб перайменаванні састаўных частак населеных пунктаў могуць уносіць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, гэтым зваротам просім Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт скарыстацца наяўным у яго правам і ўнесці прапанову аб прысваенні адной з вуліц г. Мінска імя Ніла Гілевіча ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.

Читать далее: