PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5942
06 октября 2024

Небяспечная лесвіца да Палаца спорту ў Віцебску

У аварыйным стане лесвіца да Палаца спорта ў Віцебску на пр. Будаўнікоў. Патрабуем неаднакладна выканаць яе рамонт.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Ужо больш за 4 месяцы месцічы Віцебска назіраюць, як разыходзяцца прыступкі лесвіцы, якая вядзе да Палаца спорту на пр. Будаўнікоў. Тут часта ходзяць людзі, на пляцоўцы ля Палаца часта адбываюцца масавыя мерапрыемствы (кірмашы), а стан лесвіцы выглядае як аварыйны. Ёсць небяспека сходу прыступак і траўмавання пешаходаў. Некаторыя пліткі згубілі сваю цэласнасць.

Фотаздымкі стану лесвіцы прыкладваем да звароту. Па іх бачна, што ў некаторых месцах адходзяць цэлыя лесвічныя шэрагі.

Згодна з арт. 41 і арт. 43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі арганізуюць працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.

У адпаведнасці з п. 9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў (зацв. пастановай Саўміна ад 28.11.2012 № 1087) спецыялізаваныя арганізацыі па ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі ў межах абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў мерапрыемствы па ўтрыманні (эксплуатацыі) і рамонце пешаходных шляхоў, у тым ліку лесвіц.Улічваючы вышэйпададзенае, патрабуем:

• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану пазначанай лесвіцы;

• вылучыць грашовыя сродкі на рамонт гэтай лесвіцы;

• зрабіць у максімальна сціснутыя тэрміны рамонт у адпаведнасці з Патрабаваннямі нарматыўных (а таксама тэхнічных) прававых актаў.Пры разглядзе гэтага звароту патрабуем:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты.

Читать далее: