За абарону правоў працоўных!
получен
Адресаты:
- Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь
- Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- 2 ответа. Последний получен 15 октября 2017. Читать ответ
Існуе наступная праблема: згодна з арт. 41 Працоўнага кодэкса РБ “Скасаванне тэрміновага працоўнага дагавора па патрабаванні работніка” дзяржаўны нагляд і кантроль за выкананнем працоўнага заканадаўства ажыццяўляе дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі міністэрства працы і сацыяльнай абароны (дэпартамент).
У выпадку выяўлення фактаў парушэння працоўнага заканадаўства дэпартаментам у работніка ёсць толькі адно права: звольніцца і атрымаць выхадную дапамогу ў памеры двухтыднёвага сярэдняга заробку. Пры гэтым дэпартамент не абавязвае наймальніка выправіць дадзеныя парушэнні, калі яны мелі месца ў адносінах да іншых работнікаў, а апошнія па нейкіх прычынах не звярталіся ў дэпартамент.
Прапануем унесьці на разгляд асенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў наступныя прапановы па змяненню Працоўнага кодэкса:
1. У выпадку парушэнняў працоўнага заканадаўства наймальнікам даць права работніку НЕ ТОЛЬКІ датэрмінова скасоўваць тэрміновы працоўны дагавор, АЛЕ І ПРАВА ПЕРАЙСЬЦІ на безтэрміновую форму найма калі гэта не будзе супярэчыць іншым артыкулам Працоўнага кодэкса.
2. Калі ж работнік вырашае ўсё ж перайсці на безтэрміновую форму найма, то наймальнік абавязаны задаволіць яго патрабаванні, пры гэтым павінны быць захаваныя істотныя ўмовы працы: аплата, рэжым працы і адпачынку, сацыяльныя гарантыі.
3. У выпадку звальнення замацаваць у арт. 41 і арт. 48 Працоўнага кодэкса выплату ў памеры трох сярэднямесячных заробкаў за пагаршэнне прававога статусу работніка пры выяўленні фактаў парушэння працоўнага заканадаўства дэпартаментам або прафсаюзам.
4. Падчас звароту работніка ў дэпартамент і выяўленні факту парушэння працоўнага заканадаўства павінна прызначацца: комплексная праверка дэпартаментам працоўнага заканадаўствага ў вышэйназванага наймальніка. Дэпартамент абавязаны кантраляваць выкананне сваіх загадаў шляхам накіравання группы інспектараў дэпартамента, калі ўжо выйшлі тэрміны, што былі ўстаноўленыя для ліквідыцыі выяўленых парушэнняў (па цяперашніх нормах дэпартамент на прадпрыемства пазапланава не выязджае, а ўсе свае высновы робіць з дакумента, якія яму прадаставіў наймальнік. А ў такім выпадку могуць мець месца падлогі і іншыя злоўжыванні з боку наймальніка).
Читать далее:
-
Обеспечить безопасное и беспрепятственное передвижение животных при пересечении ими автомобильных дорог
-
предоставить список объектов
-
Оставить в действии Указ Президента от 22 ноября 2007 г. №585 "О предоставлении молодым и многодетным семьям финансовой поддержки государства"
-
Патрабуем змены закона “Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь”.
-
Реконструкция детской площадки во дворе домов № 36, 38 по ул.Кунцевщина!
-
Отменить ограничения по срокам строительства жилых домов