Патрабуем змены закона “Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь”.
отправлена
Адресат:
- Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- Ждем ответ на петицию до 4 ноября 2017
Неабходна стварэнне прадумоў дзеля змены існуючага закона “Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь”.
Зразумела, што патрэбны час і змена не аднаго пакалення разам з уладамі, каб беларуская мова зноў ажыла. Геапалітычна і гістарычна мы вымушаны карыстацца некалькімі мовамі. Але ж нельга губляць свае карані. Губляючы сваю мову, мы губляем і саміх сябе. Сенняшнюю сітуацыю інакш як сорам назваць нельга. Улады наўмысна знішчаюць нашу беларускамоўную спадчыну, а такім чынам і наш менталітэт, нашу душу і культуру, наш суверэнітэт.
Мо вы паспрабуеце знайсці ў сеціве дзіцячыя анімацыйныя стужкі, агучаныя па-беларуску? А анлайн слоўнік блізказначных слоў? А ці спрабавалі вы набыць дзіцячы лемантар, часопісы ці газеты альбо іншыя адукацыйныя друкаваныя сродкі на беларускай мове? Гэтага ўжо няма. Нават БТ амаль цалкам ужывае суседскую мову. Разбураецца беларускамоўная сістэма адукацыі: скасаваны цалкам факультэт беларускай філалогіі і культуры ў БДПУ. Не шмат часу таму гэта была кузня беларускамоўных настаўнікаў. “Что не доделал русский штык, доделает русский язык». Як паласнулі па сэрцы і памяці гэтыя жудасныя радкі, як брыдка ад гэтага.
Без дзяржаўнай падтрымкі не ўратуем мовы. А дзяржава - гэта МЫ! І мы маем права рашуча дзейнічаць.
Прапануем змяніць існуючы закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, іншае заканадаўства ў галіне адукацыі, культуры і сродках масавай інфармацыі. У дзеючай рэдакцыі можна ўжываць на выбар ці расейскую, ці беларускую мову, ці нават дзьве разам. Насамрэч у большасці выпадкаў ужываецца не наша родная мова.
На жаль гэта сення адзіны шлях, каб афіцыйна спыніць нашу нацыянальную дэградацыю і паступова пачаць аднаўленне.
Патрабуем, каб:
1. Выхаванне дзетак ва ўсіх дзіцячых садках адбывалася не толькі на расейскай, але яшчэ і на беларускай мове. Хоць некалькі гадзін, але мілагучная беларуская мова павіннна гучаць, калі чытаюць казкі, ці спяваюць песні.
2. Пачаць выкладаць па беларуску ўжо с першага класа школы. Дзеля гэтага ўключыць адзін агульнаадукацыйны прадмет з выкладаннем на роднай мове.
3. Паменьшыць колькасць гадзін выкладання расейскай літаратуры, а павялічыць працягласць вывучэння беларускай літаратуры.
4. Выкладанне гісторыі Беларусі ва ўсіх установах -толькі па беларуску.
5. Абавязковая дысцыпліна на школьных іспытах - беларуская літаратура, а на іспытах ў ВНУ і сярэдніх, спецыяльных навучальных установах ці ЦТ павінен быць уключаны іспыт ці тэст па беларускай мове для ўсіх спецыальнасцей. Прапануем, каб гэты іспыт быў не вельмі складаны, каб ён не перашкаджаў, як палохаюцца многія бацькі, рыхтавацца для іншых дысцыплін, але ж ён мае быць!
6. Нацыянальнае радыё і телебачанне павінна цалкам вымаўляць па беларуску. Недзяржаўныя медыя павінны ўжываць беларускую мову на палову ад свайго эфірнага часу. Для тых хто не зразумеў - бягучыя радкі з перакладам ці слоўнік у дапамогу.
Каб надаць гэтым зменам сілу закона, то згодна сенняшняму заканадаўству патрэбна зарэгістраваць іныцыятыўную групу (не меньш 100 чалавек) па збору подпісаў у Цэнтральнай выбарчай камісіі разам з распрацаваным законапраектам, потым пачаць збор подпісаў, а затым праект змены закона разам з праверанымі подпісамі накіраваць у Палату Прадстаўнікоў.
Усе гэта не хутка, складана і вельмі мутарна мець справу з дзяржавай і абранымі намі прадстаўнікамі. Усе разумеюць, як працуе гэты механізм. Але калі ёсць надзея, рашучасць, памножаная на крытычную масу народа з нацыянальная годнасцю, то вынік абавязкова будзе. Таму просiм пры абмеркаваннi нарматыўных актаў прымаць ва ўвагу вышэйпазначаныя прапановы.
Читать далее:
-
Реконструкция детской площадки во дворе домов № 36, 38 по ул.Кунцевщина!
-
Отменить ограничения по срокам строительства жилых домов
-
Навести порядок на улице Одинцова в Минске
-
Обжалование ответа о принятии НПА на двух государственных языках
-
Форма электронного обращения на сайте Минлесхоза не соответствует законодательству
-
Требуем извинений от Минобороны